thumb|380px|Візантыйская імперыя, Франкская дзяржава і Арабскі халіфат каля 800 года. Ісаўры́йская дына́стыя (; дакладней — Сіры́йская) — дынастыя візантыйскіх імператараў, якія кіравалі ў 717—802 гадах.

Назва дынастыі — «Ісаўрыйская» — умоўная і звязана з мянушкай яе заснавальніка Льва III («Ісаўр»), хоць у рэчаіснасці яго род паходзіў не з Ісаўрыі, а з Сірыі.

Пры Ісаўрыйскай дынастыі, якая зацвердзілася пасля перыяду смут, становішча Візантыі ўмацавалася. Сфармавалася фемная сістэма правінцыйнага кіравання, заснаваная на падатковых павіннасцях і вайсковай службе свабоднага сялянства. Галоўным чынам было завершана падначаленне славянскіх пасяленцаў у Македоніі, Грэцыі і на Пелапанесе.

Імператары Ісаўрыйскай дынастыі (за выключэннем Ірыны) паспяхова ваявалі з арабамі і балгарамі. Умацоўваючы адзінства шматплемянной імперыі, падчас барацьбы з іконашанаваннем імперская ўлада канфіскоўвала багацці царквы і манастыроў.

Кіраўнікі Прадстаўнікі Ісаўрыйскай дынастыі на візантыйскім троне: Леў III Ісаўр (кіраваў у 717—741); Канстанцін V (741—775), сын Льва III; Артавазд (узурпатар: 742—743), муж Ганны, дачкі Льва III; Леў IV Хазар (775—780), сын Канстанціна V; Канстанцін VI Сляпы (780—797), сын Льва IV; Ірына (797—802), удава Льва IV, маці Канстанціна VI.

Спасылкі