thumb|250px|Фарны касцёл Перамянення Божага ў Навагрудку Фарны касцёл, фара (ад нямецкага Pfarrei — парафія, прыход) — найменне, якое некалі давалася значным касцёлам.
Найчасцей фараю зваўся найстарэйшы касцёл горада альбо галоўны касцёл у гарадскім дэканаце. У кафедральных гарадах фарным мог звацца другі па значнасці касцёл пасля кафедры.
У наш час найменне фарнага працягваюць па традыцыі насіць касцёлы, якія атрымалі яго ў мінулыя стагоддзі. У прыватнасці, працягваюць называць фарным гарадзенскі касцёл Св. Францішка Ксаверыя, які зараз з’яўляецца кафедрай Гродзенскай дыяцэзіі.
Фарныя касцёлы ў Беларусі Фарнымі называюць шэраг касцёлаў, захаваных і знішчаных, у беларускіх гарадах і мястэчках.
Захаваныя Гродна: Касцёл Св. Францішка Ксаверыя — пачаў звацца Фарным у канцы 18 стагоддзя, калі ў яго былі перанесеныя набажэнствы з пашкоджанай пажарам Фары Вітаўта. Магілёў: Касцёл Св. Казіміра (захаваўся часткова, ўжываецца як склад). Мір: Касцёл Св. Мікалая. Ліда: Касцёл Узвіжання Святога Крыжа. Наваградак: Касцёл Перамянення Божага. Нясвіж: Касцёл Божага Цела.
Знішчаныя Брэст: Касцёл Святога Крыжа (Фара Вітаўта). Віцебск: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Гродна: Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Фара Вітаўта). Клецк: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Мазыр: Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Мінск: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Слуцк: Фарны касцёл.
Катэгорыя:Храмы