Максімільян Абрэмбскі ( — , ) — шляхціч, гродзенскі чыноўнік, дабрачынец, публіцыст.

Біяграфія Сын удзельніка паўстання 1863 года Людаміра Абрэмбскага. Пасля ссылкі бацькі карміў сям'ю, працаваў перапісчыкам папер. З 1874 г. памочнік рэвізора Гродзенскай кантрольнай палаты. Пісаў карэспандэнцыі ў газету «Край» пад псеўданімамі Ілот і Форвард.

Прататып героя аповесці Э. Ажэшка «З. Лавіч і яго калегі». Ажаніўся з Марыяй Сямашка, лекаркай Э. Ажэшкі (1889). Пастаянна пасылаўся па службе ў іншыя гарады (Саратаў, Перм, Вільню). Быў сябрам Э. Ажэшка, пабудаваў дом у Гродне (цяпер па вул. Ажэшка № 19). Памёр і пахаваны ў Гродне.

Літаратура Rozmus J., Gordziejw J. Cmentarz Farny w Grodnie. — Kraków, 1999. — S. 105.

Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Прататыпы літаратурных персанажаў