Падбел (Tussilágo) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства .
Адзіны від — падбел звычайны (Tussilágo fárfara) — шматгадовая травяністая расліна.
Назва
Падбел звычайны, падбелШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, подбялFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, маташнік, маць-мачыха, паўбел Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., лопухДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914, камчужная трава.
Апісанне Расліна вышынёй 5—25 см, з паўзучым, галінастым карэнішчам, з якога ўвесну развіваюцца павуцініста-апушаныя, шчыльна ўсаджаныя чырванавата-бураватым лускападобным лісцем кветаносныя сцяблы. Прыкаранёвае зялёнае лісце доўгачаранковае, шчыльнае, сэрцападобнае, вуглавата-няроўназубчастае, скурастае, з верхняга боку голае, знізу — лямцавае, адрастае пасля цвіцення. Суквецці — кошыкі, адзіночныя, дыяметрам 2-3 см, пасля цвіцення паніклыя. Лісцікі абгорткі аднарадковыя. Кветкі жоўтыя: краявыя — несапраўднаязычковыя, песцікавыя, пладаносныя, з вузкаязычковым вяночкам, сярэдзінныя — трубчастыя, двухполыя, бясплодныя, з 5-зубчастым вяночкам. Плод — лінейна-падоўжаная сямянка з белым шаўкавістым чубком, які ў 5 разоў даўжэйшы за сямянку.
Пылок
Пашырэнне Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, у Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы (як заносная расліна). Сустракаецца па ўсёй Беларусі. Расце на адхонах, пустках, каля дарог, па берагах канаў, рэк, ручаёў. Цвіце ў красавіку—маі.
Значэнне і выкарыстанне
Лекавая расліна (адхарквальны, процізапаленчы і вяжучы сродак). Ранневясновы меданос.
Літаратура Падбел звычайны // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы