— цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр акругі Камікава. З'яўляецца другім па велічыні ў Хакайда пасля Сапара. 1 красавіка 2000 года быў абраны цэнтральным горадам Японіі.

Асахікава стаў горадам 1 жніўня 1922 года. Доўгі час Асахікава быў ваенным горадам. Сёння тут размясцілася другая дывізія паўночнай арміі Сіл самаабароны Японіі.

Горад перасякаюць дзясяткі рачных пратокаў, таму ў горадзе налічваецца больш за 740 мастоў. Мабыць, галоўным з іх з'яўляецца мост Асахібасі, які быў пабудаваны ў 1932 годзе і стаў сімвалам горада. Таксама горад атачаюць горныя масівы, маюцца лыжныя курорты. Асахікава трымае рэкорд па самай нізкай тэмпературы зарэгістраванай у Японіі (-41 °C, дата 25.01.1902).

Тут працуе аэрапорт другога класа Asahikawa Airport, які абслугоўвае ўнутраныя рэйсы і часткова падтрымлівае паўднёва-карэйскі кірунак. Таксама горад вядомы сваім заапаркам Асахіяма (адкрыты ў 1967 годзе) і кулінарнымі традыцыямі (асабліва славіцца мясцовы рамэн).

Пародненыя гарады Асахікава з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў: Блумінгтан, ЗША; Нормал, ЗША; Сувон, Паўднёвая Карэя; Южна-Сахалінск, Расія.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады прэфектуры Хакайда Катэгорыя:Цэнтральныя гарады Японіі