Нямецкія вайсковыя могілкі 1941—1944 гадоў пад Мінскам — зніклыя пахаванні салдат і афіцэраў Вермахта, пераважна загінулых у баявых дзеяннях супраць партызан і Чырвонай Арміі недалёка ад «Усходніх могілак», у лесапарку паміж кварталам «Маяк Мінска» і станцыяй метро «Барысаўскі тракт». Вядомы пад назвамі «Могілкі герояў» (Нeldenfriedhof) «Ганаровыя могілкі» (Ehrenfriedhof) і «Салдацкія могілкі» (Soldatenfriedhof)Архіў БДА НТД 6-2-24, 6-2- 25. Плошча пахаванняў 4,3 га альбо меншБлог Андрэя Берастоўскага. Заканчэнне гісторыі касцей.
Пахаванні Дакладнай інфармацыі пра гэтыя вайсковыя пахаванні мала, многія факты базіруюцца толькі на вусных сведчаннях. Адсутнічае шырокі доступ да дакументальнай інфармацыі пра іх тэрыторыю і пахаваных на іх людзях. Лічыцца, што ў гэтым раёне пахавана ад Андрей Осмоловский. На немецком кладбище в Березе захоронили останки 1000 солдат вермахта да Блог Андрэя Берастоўскага. Заканчэнне гісторыі касцей чалавек з улікам пераноса сюды ў 1943 годзе рэшткаў каля з раёна Акадэміі навук.
Сярод іншых мог быць пахаваны забіты пад Хатынню нямецкі атлет Ганс Вёльке, бо на нямецкай старонцы Вікіпедыі пра Ганса Вёльке без спасылкі на крыніцу сцвярджаецца, што месца яго пахавання — могілкі пад Мінскам ля Москаўэр штрасэ (Маскоўская шаша), заходні бок, рад 22, магіла 28, што практычна выключае іншыя варыянты нямецкіх вайсковых пахаванняў побач з сучасным праспектам Незалежнасці ў Мінску.
Лёс могілак пасля Вялікай Айчыннай вайны Пахаванні праводзіліся ў перыяд з 28 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года, калі Мінск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Ёсць інфармацыя, што сюды ў 1943 годзе перанеслі вайсковыя пахаванні з раёна Акадэміі навук і 1-й гарадской бальніцы Мінска. Паводле ўспамінаў аднаго з старажылаў, пахаванні былі знішчаны адразу пры аднаўленні савецкай улады: танкі Чырвонай Арміі прайшліся па магілах, на якіх пазней пасадзілі лесБлог Андрэя Берастоўскага. Косці пад падмуркам: працяг гісторыі.
На працягу свайго існавання пахаванні пакутавалі ад марадзёраў. У канцы 1980-х гадоў падчас пракладкі труб ля праспекта Леніна з боку лесапарка было раскідана мноства чалавечых касцей, якія доўга не прыбіраліБлог Андрэя Берастоўскага. Косці пад падмуркам. Чалавечыя косці ля лесапарку і ў ім самім знаходзілі і раней. У 2011 годзе, пасля пачатку будаўніцтва «Маяка Мінска», адзін блогер з ліку амарскага руху некрапалістаў Беларусі знайшоў у лесапарку сляды дзейнасці «чорных капацеляў», у тым ліку кінутую галёначную костку чалавекаНемецкое кладбище времён Второй мировой войны в Минске. Ніякіх афіцыйных паведамленняў пра знаходжанне чалавечых касцей падчас будаўнічых работ на тэрыторыі комплекса «Маяк Мінска» і падчас будаўніцтва лініі метрапалітэна паміж ст. «Усход» і «Барысаўскі тракт» не апублікавана.
Перапахаванне астанкаў у ХХІ ст. У 2014 годзе Народны саюз Германіі для дагляду воінскіх пахаванняў разам з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь пачаў перапахаванне астанкаў салдат Верхмахта, а таксама вайскоўцаў армій саюзнікаў Германіі на зборныя могілкі. За цёплы перыяд года супрацоўнікі Народнага саюза і беларускія вайскоўцы эксгумавалі і перавезлі значную частку захаваўшыхся астанкаў з нямецкіх вайсковых могілак у Мінску на зборныя могілкі ў Беларусі. Да пачатку кастрычніка 2015 года рэшткі вайскоўцаў з пахаванняў бліжэй да мікрараёна «Маяк Мінска» былі вывезены на зборныя могілкі ля БярозыБлог Андрэя Берастоўскага. Заканчэнне гісторыі касцейБлог Андрэя Берастоўскага. Развітанне з немцаміАндрей Осмомовский. На немецком кладбище в Березе захоронили останки 1000 солдат вермахта. Гл. таксама Сляпянскія могілкі
Спасылкі Из истории минского немецкого военного кладбища на Московском шоссе. часть 1 , часть 2 , часть 3 , часть 4 , часть 5 , часть 6 (по материалам историка О. Усачева) // Минск старый и новый Абмеркаванне могілак Вермахта на форуме, прысвечаным Вермахту Рэзервовыя рвы могілак на відэа: Яндэкс Дыск і YouTube
Катэгорыя:Могілкі Мінска