К’ензянг () — біясферны запаведнік на паўднёвым захадзе В’етнама. Займае плошчу 1 118 105 га.
Запаведнік ахоплівае прыбярэжныя і марскія прасторы, а таксама астравы правінцыі К’ензянг. Асноўны тып экасістэмы — прыбярэжныя затапліваемыя ўчасткі, трапічныя лясы, балоты, каралавыя рыфы. Частка запаведніка наведваецца турыстамі і рыбакамі. На яго тэрыторыі вядуцца сталыя навуковыя даследаванні.
Спасылкі Biosphere Reserve Information
Катэгорыя:Біясферныя запаведнікі Катэгорыя:Геаграфія В’етнама