Рыёдзі Наёры () — японскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2001 годзе разам з К. Б. Шарплесам і У. С. Ноўлсам «за даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый».

Біяграфія Скончыў універсітэт у г. Кіёта ў 1967 годзе. З 1968 года ва ўніверсітэце г. Нагоя (з 1972 года прафесар; з 2000 года дырэктар навукова-даследчага цэнтра матэрыялазнаўства). У 2001—2002 гадах прэзідэнт Японскага хімічнага таварыства.

Аўтар навуковых прац па арганічнай хіміі. Распрацаваў аптычна актыўныя каталізатары для ажыццяўлення хіральна каталізавальных рэакцый асімітрычнага гідрыравання (1980), што дазволіла рэалізаваць прамысловы сінтэз энантыямераў хімічных злучэнняў і лекавых прэпаратаў з амаль 100-% выхадам канчатковых прадуктаў.

Член Японскай акадэміі (2002), замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2001), Расійскай АН (2003).

Узнагароды 2010 — Вялікі залаты медаль РАН імя М. В. ЛаманосаваБольшая золотая медаль РАН имени М. В. Ломоносова // Сайт Российской академии наук 2001 — Нобелеўская прэмія па хіміі 2001 — Прэмія Вольфа па хіміі

Літаратура

Спасылкі

Аўтабіяграфія на сайце Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Хімікі Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук