Кансон () — найбуйнейшы востраў архіпелага Кандаа на поўдні В’етнама. Агульная плошча — 51,52 км². Насельніцтва (2010) — 6000 чал.

Геаграфія і прырода Кансон знаходзіцца ў 233,5 км на поўдзень ад горада Хашыміна, у 1372,5 км на поўдзень ад Ханоя, у 8516 км на паўднёвы усход ад Мінска. Мае вулканічнае паходжанне. Даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Святога Крыжа (2001 м).

На схілах гор захаваліся трапічныя лясы, якія насяляюць пераважна птушкі і паўзуны. Маецца 1 эндэмічны від яшчаркі. На берагах размножваюцца марскія чарапахі. Для іх аховы ў 1984 г. быў створаны нацыянальны парк.

Гісторыя Востраў Кансон у мінулым быў вядомы як Пулау-Кундур (літаральна «патаемны востраў»), які фармальна ўваходзіў у склад кхмерскай дзяржавы, але найчасцей наведваўся чамскімі, в’етнамскімі і малайскімі мараходамі. У пачатку XVIII ст. яго няўдала спрабавалі каланізаваць брытанцы. У далейшым, Кансон увайшоў у склад В’етнама. У 1862—1956 гг. кантраляваўся Францыяй. На Кансоне была пабудавана турма, зачыненая толькі ў 1973 г. (вызвалена каля 8000 вязняў).

Інфраструктура Большасць насельніцтва жыве ў горадзе Кандаа, каля якога дзейнічае аэрапорт. Уся тэрыторыя вострава добра тэлефікавана. Асноўная галіна эканомікі — турызм.

Спасылкі

condaopark.com.vn condaoexplorer.com

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы В’етнама