Якуб з Тыкоціна () — беларускі жывапісец XVII ст. Паходзіў з Польшчы. У 1647 яму заказана размаляваць і пазалаціць алтары і хор у касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі брыгіцкага кляштара ў Гродне. Яму прыпісваюць цыкл карцін у парапеце хору касцёла са сцэнамі жыцця Хрыста: «Нараджэнне Хрыстова», «Пакланенне пастухоў», «Пакланенне вешчуноў», «Стрэчанне», «Абразанне», «Уцёкі ў Егіпет», «Хрыстос, Марыя, Іосіф ідуць у Іерусалім», «Хрыстос у Іерусалімскім храме».

Літаратура Жывапіс барока Беларусі: [альбом] / аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мінск : БелЭН : Мінская фабрыка каляровага друку, 2003. — 303 с. : іл. — ISBN 985-11-0253-9

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Постаці Гродна Катэгорыя:Постаці Тыкоціна