Біягеаграфі́чны рэгіё́н, альбо эказо́на — найбуйнейшая адзінка пры дзяленні зямной паверхні на зоны ў адпаведнасці з размеркаваннем жывых арганізмаў.

Эказона ахоплівае вялікія тэрыторыі, на якіх арганізмы развіваліся ў адноснай ізаляцыі на працягу доўгага часу, аддзеленыя адны ад другіх геаграфічнымі аб'ектамі: акіянамі, пустынямі, высокімі горнымі градамі, якія ўяўляюць з сябе натуральныя перашкоды для міграцыі. Такім чынам, біягеаграфічныя рэгіёны прызначаны для вызначэння агульнага групавання арганізмаў на аснове іх геаграфічнага размеркавання.

ЭказонаПлошчаЗаўвагімлн км²Палеарктыка 54.1 частка Еўразіі і паўночнай АфрыкіНеарктыка 22.9 большая частка Паўночнай АмерыкіАфратропіка 22.1 Афрыка за выняткам СахарыНеатропіка 19.0 Паўднёвая Амерыка, Цэнтральная Амерыка і КарыбыАўстралазія 7.6 Аўстралія, Новая Гвінея, Новая Зеландыя і прылеглыя астравы.Індамалайская зона 7.5 Індыя, Паўднёва-Усходняя Азія паўднёвы КітайАкіянія 1.0 Палінезія (за выняткам Новая Зеландыі), Мікранезія, ФіджыАнтарктыка 0.3 Антарктыка. thumb|400px|6 з 8 біягеаграфічных рэгіёнаў Палеарктыка Неарктыка Афратропіка Неатропіка Аўстралазія Індамалайская зона Акіянія і Антарктыка не паказаны

Катэгорыя:Біягеаграфія