Аснова збудавання — масіў грунту, які праз фундамент успрымае нагрузку ад збудавання і мае забяспечваць агульную ўстойлівасць да геалагічных працэсаў і сэйсмічных уздзеянняў (адсутнасць апоўзняў, зрушэнняў і выветранасці грунтоў). Бывае прыродная (грунт без змены ўласцівасцей) і штучная (грунт замацоўваецца і ўшчыльняецца).
Катэгорыя:Будаўнічыя элементы і канструкцыі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні