thumb|200px|Карта рэгіёнаў Японіі. З поўначы на поўдзень: Хакайда (чырвоны), Тахоку (зялёны), Канто (сіні), Цюбу (карычневы), Кінкі (галубай), Цюгоку (жоўта-зялёны), Сікоку (ружовы) і Кюсю (жоўты)

Для зручнасці прэфектуры Японіі часта групуюць у рэгіёны. Гэтыя рэгіёны склаліся гістарычна, яны не маюць адміністрацыйнага апарата і не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі. Напрыклад, карты і падручнікі геаграфіі дзеляць Японію на восем рэгіёнаў, прагнозы надвор'я звычайна паказваюць надвор'е паводле рэгіёнаў, і шматлікія арганізацыі ўключаюць назву рэгіёну ва ўласную назву (Чыгунка Кінкі Ніпон, Банк Цюгоку, Універсітэт Тахоку і г.д.). Нягледзячы на тое, што ў Японіі ёсць восем вышэйшых судоў, іх зоны юрысдыкцыі не адпавядаюць рэгіёнам.

Традыцыйныя рэгіёны Японіі з поўначы на поўдзень: Хакайда (востраў Хакайда і найблізкія астравы, найбуйнейшы горад Сапара) Рэгіён Тахоку (поўнач Хонсю, найбуйнейшы горад Сэндай) Рэгіён Канто (усход Хонсю, найбуйнейшыя гарады Токіа і Іакагама) Рэгіён Цюбу (цэнтр Хонсю, уключаючы гару Фудзі), часам падраздзяляецца на: Рэгіён Хокурыку (паўночны захад Цюбу) Рэгіён Косін'эцу (паўночны ўсход Цюбу, найбуйнейшы горад Нагана) Рэгіён Сін'эцу Рэгіён Такай (поўдзень Цюбу, найбуйнейшыя гарады Нагоя, Хамамацу і Сідзуока) Рэгіён Кінкі ці Кансай (заходне-цэнтральны Хансю, найбуйнейшыя гарады Осака, Кобэ і Кіёта) Рэгіён Цюгоку (захад Хонсю, найбуйнейшыя гарады Хірасіма і Окаяма) Сікоку (востраў, найбуйнейшыя гарады Мацуяма і Такамацу) Кюсю (востраў, найбуйнейшы горад Фукуока) Астравы Рукю, уключаючы Акінаву Кожны рэгіён акрамя Хакайда ўтрымлівае некалькі прэфектур. Хакайда ўтрымлівае толькі адну прэфектуру Хакайда.

Гл. таксама Геаграфія Японіі Прэфектуры Японіі

Спасылкі Геаграфія Японіі Прэфектуры Японіі