300px|thumb|На фестывалі 2007 года Канамара-мацуры (, «Фестываль жалезных пенісаў») — сінтаісцкае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю красавіка у храме Канаяма японскага горада Кавасакі.

Апісанне Упершыню свята пачалі адзначаць у перыяд Эдo (1603—1868), тады прастытуткі прасілі ў святыні поспеху ў іх працы і абароны ад сіфілісуSteve Goes Travelling на сайце stevegoestravelling.blogspot.ru, 10 красавіка 2008.

Цэнтральнай тэмай свята з'яўляюцца тры фаласы розных колераў і памераў: самы буйны, ружовы, вышынёй каля 2,5 метраў, выносяць у боскім паланкіне трансвестыты. У форме пенісаў паўсюль прадаюцца лядзяшы, сувеніры, іх выразаюць з дайкона і інш. Адмысловую актыўнасць і цяпер, як і стагоддзі назад, праяўляюць прастытуткі, якія выпрошваюць ў Пеніса ахаваць іх ад прафесійных захворванняўKanamara Matsuri Festival: The celebration of fertility на сайце gaijinjapan.org, 2 красавіка 2012.

Усе даходы ад фестываляў перадаюцца ў фонды і арганізацыі, якія займаюцца даследаваннем ВІЧ<ref>Фестываль стальнога фаласа — Канамара-мацуры на сайце japanmodern.ru</ref>.

Паводле легенды, аднойчы зубасты дэман схаваўся ў похве юнай дзевы, і адкусіў пенісы двум яе жаніхам у першую шлюбную ноч. Тады каваль па яе просьбе ўзяўся выкаваць жалезны фалас, аб які дэман свае зубы і зламаў.

Гл. таксама Ханэн-мацуры — сінтаісцкае свята, якое адзначаецца ў сакавіку; велізарны фалас таксама з'яўляецца цэнтрам урачыстасцей. Фалічны культ

Спасылкі Фестываль Гіганцкага ружовага пеніса на сайце japanese-buddhism.com かなまら祭り на сайте tomuraya.co.jp Travel Kawasaki Heads up на сайце archive.metropolis.co.jp Kanamara Matsuri Festival 2012: Iron Penis Festival in Kawasaki на сайце gaijinjapan.org, 2 красавіка 2012 Канамара-мацуры на сайце 2camels.com Japan’s Fertility Festival на сайце tokyodv.com (Відэа) Канамара-мацуры ці Фестываль пеніса ў Японіі на сайце animeshare.su

Катэгорыя:Святы паводле алфавіта Катэгорыя:Святы красавіка Катэгорыя:Мацуры Катэгорыя:Пеніс Катэгорыя:Кавасакі (горад)