— прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Іакагама.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Канагава размешчана 19 гарадоў і 6 паветаў (13 пасёлкаў і адно сяло).
Гарады Спіс гарадоў прэфектуры: Ацугі; Аясэ; Дзама; Дзусі; Іакагама; Іакосука; Ісехара; Кавасакі; Камакура; Мінаміясігара; Міура; Адавара; Сагаміхара; Тыгасакі; Фудзісава; Хадана; Хірацука; Эбіна; Ямата.
Найбуйнейшыя гарады прэфектуры: Іакагама (3,7 млн.), Кавасакі (1,4 млн.), Сагаміхара (715 тыс.), Іакосука (420 тыс.), Фудзісава (410 тыс.).
Паветы Пасёлкі і сёлы паводле паветаў: Міура; Хаяма; Кодза; Самукава; Нака; Ніномія; Оіса; Асігаракамі; Кайсей; Мацуда; Накаі; Оі; Ямакіта; Асігарасіма; Манадзуру; Хаконэ; Югавара; Айко; Айкава; Кіёкава.
Геаграфія Прэфектура Канагава размешчана на поўдні ўсходнеяпонскага рэгіёна Канто, на беразе Ціхага акіяна, у раёне паўвострава Міура. На поўначы яна мяжуе з прэфектурай Токіа, на захадзе — з прэфектурамі Яманасі і Сідзуока. На ўсходзе яе абмываюць воды Такійскага заліва і канала Урага, а на поўдні — воды Сагамскага заліва.
Гісторыя
Прэфектура Канагава займае тэрыторыю гістарычнай правінцыі Сагамі і паўднёва-ўсходнюю частку правінцыі Мусасі. Яе адміністрацыйны цэнтр — горад Іакагама — найбуйнейшы населены пункт Японіі пасля Токіа. Ён паўстаў у сярэдзіне XIX ст. на месцы рыбацкага паселішча, ператворанага ў міжнародны порт у выніку вестэрнізацыі Японіі. Сярод іншых гістарычных месцаў прэфектуры — гарады Камакура і Адавара. Першы быў рэзідэнцыяй першага ў гісторыі краіны самурайскага ўрада — Камакурскага сёгуната. Другі выконваў ролю галоўнай цытадэлі гегемонаў рэгіёна Канто — самураяў роду га-Хадзё.
Насельніцтва Прэфектура Канагава з’яўляецца трэцяй найбуйнейшай прэфектурай Японіі паводле колькасці насельніцтва, саступаючы толькі Токіа і Осацы. Станам на 1 ліпеня 2011 яно складала 9 060 649 чал. Дзякуючы высокай шчыльнасці насельніцтва і развітой сетцы транспарту бачнай мяжы паміж Іакагамай і Такійскімі адмысловымі раёнамі не адчуваецца.
Эканоміка thumb|злева|Дзелавы цэнтр Іакагамы thumb|злева|Дзелавы цэнтр Кавасакі
Канагава з’яўляецца буйной прамысловай зонай Канто. Асноўныя галіны прамысловасці прэфектуры — хімічная, металургічная, аўтамабільная, электратэхнічная і харчовая. Асновай эканомікі прэфектуры Канагава з’яўляецца цяжкая прамысловасць.. У ёй размешчаны найбуйнейшы ў краіне Такійска-Іакагамскі прамысловы раён. Яго цэнтрам з’яўляецца міжнародны Іакагамскі порт — найбуйнейшы ў Японіі. Пачынаючы з сярэдзіны 20 стагоддзя ўзровень індустрыялізацыі прэфектуры і даходы ад збыту прамысловай прадукцыі застаюцца самымі высокімі па краіне. Акрамя прамысловасці прыбытковай галіной з’яўляецца турызм. Яго цэнтрамі з’яўляюцца багатыя прыродныя славутасці Хаконэ і старажытная Камакура.
Сімволіка Эмблема прэфектуры была абрана 3 лістапада 1948 года. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але звычайна ў яго якасці выкарыстоўваюць чырвоную эмблему горада на белым фоне. 10 красавіка 1950 года быў зацверджаны гімн прэфектуры пад назвай . Тэкст гімна быў напісаны Тэрыміцу Мурасэ і дапоўнены Ёсіа Кацу. Музыку напісаў Набуа Ііда.
Птушкай прэфектуры абралі ў маі 1965 шэрую чайку, якаяе сімвалізуе мір ва ўсім свеце. У 1966 годзе гінкга абралі дрэвам прэфектуры. Лілея залацістая была абрана кветкай прэфектуры ў студзені 1951 года.
Гл. таксама «Вялікая хваля ў Канагаве» — гравюра на дрэве японскага мастака Кацусіка Хакусай.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі Катэгорыя:Канто (рэгіён)