— закон Японіі № 3 ад 16 студзеня 1947 года, які рэгулюе нормы перадачы ў спадчыну Імператарскага прастола, сістэму і структуру Імператарскага дому, а таксама дзейнасць Савета Імператарскага дому Японіі.

Гісторыя закона Першая рэдакцыя Закона аб Імператарскім доме была прынята 11 лютага 1889 года, у часы існавання Японскай імперыі, паводле прамога імператарскага ўказу. Пасля паражэння Японіі ў Другой сусветнай вайне, 16 студзеня 1947 года паводле патрабаванняў новай Канстытуцыі ЯпонііАртыкул 2 Канстытуцыі Японіі прадугледжваў прыняцце новага Закона аб Імператарскім доме: Імператарскі Прастол з'яўляецца спадчынным і перадаецца ў спадчыну ў адпаведнасці з Законам аб Імператарскім доме, прынятым Парламентам Японіі. Канстытуцыя Японіі. была зацверджана другая рэдакцыя гэтага Закона, гэтак званы Закон № 3.

Для адрознівання дзвюх рэдакцый першую часта завуць Былым Законам аб Імператарскім доме (), а другую — Законам аб Імператарскім доме. Апошні дзейнічае у Японіі дагэтуль.

У 1949 годзе да другой рэдакцыі Закона аб Імператарскім доме была ўнесена папраўка Законам № 134, якая адцягвала момант уступлення Закона ў сілу да 1 чэрвеня 1949 года.

Структура закона Закон аб Імператарскім доме складаецца з пяці раздзелаў і дадаткаў, якія абумовілі дзеянне Закона:

Раздзел I. Атрыманне ў спадчыну Імператарскага Прастола. Раздзел II. Імператарская сям'я. Раздзел III. Рэгенцтва. Раздзел IV. Паўналецце, паважлівыя тытулы, Цырымонія ўзыходжання на прастол, Цырымонія Вялікай жалобы, Кніга Імператарскай дынастыі, а таксама маўзалеі і магілы. Раздзел V. Савет Імператарскага Дому. Дадатковыя палажэнні. Дадатковае палажэнні (Закон № 134 ад 31 мая 1949 года).

Літаратура

奥平康弘著 『「萬世一系」の研究 : 「皇室典範的なるもの」への視座』 — 東京: 岩波書店, 2005. 同朋舎編集部編 『皇室典範』 — 東京: 同朋舎, 2002.

Спасылкі Закон аб Імператарскім доме. Рэдакцыя 1889 года. Закон аб Імператарскім доме. Рэдакцыя 1947 года. Урадавы савет знаўцаў Закона аб Імператарскім доме.

Катэгорыя:Крыніцы права Японіі * Катэгорыя:Дзяржаўны лад Японіі