Надзея Паўлаўна Быкава (, в. Цярэшкі, Верхнядзвінскі раён — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 года звеннявая ільнаводчага звяна, з 1971 года палявод, у 1977—1979 гадах даярка калгаса імя Кірава Верхнядзвінскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак лёну.
Літаратура
Быкава Надзея Паўлаўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1970. — Т. 2. — С. 492. Быкава Надзея Паўлаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 233. Зубрыцкі, Э. Тая самая зямля: нарыс / Э. Зубрыцкі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 1981. — 13 кастр. — С. 3.
Спасылкі
Быкава Надзея Паўлаўна
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны