Яўрэ́і (ад ; іўрыт: יְהוּדִים), жыды́ (), у альтэрнатыўнай норме таксама габрэ́і (раней ) — этнічная супольнасць, якая пражывае дысперсна ў многіх краінах свету, складаецца з субэтнічных груп, мае адзіную этнічную свядомасць і аб’яднана гістарычнай тоеснасцю са старажытнымі іўдзеямі.
Яўрэі складаюць асноўную частку насельніцтва Дзяржавы Ізраіль, у вялікай колькасці жывуць у Амерыцы, Еўропе, на Блізкім і Сярэднім Усходзе.
Размаўляюць на мовах іўрыт, ідыш і інш. Асноўная рэлігія — іўдаізм.
У Беларусі паводле перапісу насельніцтва 2009 зарэгістравана 12,9 тыс. яўрэяў (у 1999 — 27,8 тыс., у 1989—111 тыс.).
Назва Этнонім жыд з’яўляецца агульнаславянскім, або нават праславянскім запазычаннем стараітальянскага , якое паходзіць ад , якое ў сваю чаргу паходзіць ад . У старажытнарускай мове слова жидъ вядомае з XII стагоддзя. Жидъ або жыдъ (жаночы варыянт — жидовка, жыдовка) у старабеларускіх крыніцах сустракаюцца прынамсі з XIV стагоддзя, у тым ліку ў перакладзе Вісліцкага статута, Літоўскай метрыцы, Статуце Вялікага Княства Літоўскага, перакладзе «Хронікі» М. Бельскага, «Лексіконе» Памвы Бярынды, а таксама ў выданнях беларускага першадрукара Францыска Скарына і інш. Ужываліся таксама этнонімы жидовинъ і жыдовинъ.
З пачатку XVI стагоддзя ў выданнях Скарыны і іншых крыніцах сустракаецца таксама этнонім еврей, радзей — евреанинъ, евреянинъ, еврейчикъ і еврейчинъ. Этнонім еврей, відаць, узыходзіць праз стараславянскую мову да старажытнагрэчаскага [hebrajos].
Гістарычны слоўнік беларускай мовы фіксуе ўсяго адзін выпадак ужывання слова гебрей, якое, відаць, таксама ўзыходзіць да hebrajos, у Выкладзе тлумачэнняў біблейскіх кніг сярэдзіны XVII ст.: «Сыновъ геберовых то ест гебреичиковъ, ѡт которого названи сꙋть гебреи».
На Беларусі меўся шэраг тапонімаў, утвораных ад слова жыд: Жыдава Буда на Магілёўшчыне, Жыдаўка, Жыдавічы на МіншчынеБеларускія ўласныя імены : Бел. антрапаніміка і тапаніміка: Дапам. для настаўнікаў. — Мінск : Маст.літ., 1998. — 239 с. — Бібліягр.:с.231-232 і ў падрад.заўв. — ISBN 985-02-0164-9, ЖыдзевічыС. А. Янушкевіч. ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНЫЯ ТЫПЫ АЙКОНІМАЎ ІЎЕЎШЧЫНЫ // Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны: матэрыялы і даследаванні : зб. навук. арт. Вып. 8 : Да 95-годдзя з дня нараджэння прафесара І. Я. Лепешава / ГрДУ імя Я. Купалы, каф. бел. філал. ; рэдкал.: М. А. Даніловіч (гал. рэд.), А. Э. Сабуць (гал. рэд.) [і інш.]. — Гродна : ГрДУ, 2019. — 179 с. ISBN 978-985-582-303-3, ЖыдаўшчынаЛ. Л. Янушкевіч. ПЕРАЙМЕНАВАННІ НА КАРЦЕ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ // Мова і літаратура ў сярэдняй і вышэйшай школе Актуальныя праблемы выкладання: Матэрыялы Рэсп. навук. канферэнцыі / Пад рэд. М. У. Мікуліча. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 334 с. ISBN 985-417-225-2, Жыдомля на Гродзеншчыне, Жыд-возера на Палессі. Тапонімы, утвораныя ад слова яўрэй, на Беларусі невядомыя.
Фалькларысты зафіксавалі мноства беларускіх народных параўнанняў з жыдаміЖыд // Слоўнік беларускіх народных параўнанняў : [больш за 8000 параўнальных выразаў рознага тыпу] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; [укладальнікі: Т. В. Валодзіна, Л. М. Салавей; навуковы рэдактар В. М. Макіенка; прадмова Т. Валодзінай]. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — 482 с. ; 25 см. — Бібліяграфія: с. 12—17, бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-1346-6. Этнонім жыды і вытворныя шырока прадстаўлены ў беларускай літаратуры канца XIX — пачатку XX стагоддзя і нават вынесены ў загаловак многіх твораў беларускіх класікаў: «Падарожныя жыды» (1886—1891), «Жыдок» (1894) Францішка БагушэвічаЗапрудский, И. Н. Отражение этнических стереотипов в творчестве Франтишка Богушевича и перипетии рецепции его наследия / И. Н. Запрудский // Журнал Белорусского государственного университета. Филология. — 2017. — № 1. — С. 5-16. — EDN YRXAFV., «Жыды» (1915) Змітрака Бядулі, «Жыды» (1919) Янкі Купалы і інш. У 1918 годзе выйшла кніга Змітрака Бядулі (Самуіла Плаўніка) «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі», якая стала адной з першых спецыяльных прац, прысвечаных гэтай этнічнай меншасціЗахаркевіч, С. А. Этнаграфія ХІХ ст. Аб этнічных меншасцях Беларусі / С. А. Захаркевіч // «Долгий ХІХ век» в истории Беларуси и Восточной Европы: исследования по Новой и Новейшей истории. — 2019. — No. 3. — P. 133—146. — EDN UQLWFO..
Выцясненне слова «жыд» з ужытку У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў склад Расійскай імперыі ўвайшлі ўсходнія беларускія землі, на якіх жыла вялікая колькасць яўрэяў, якія да таго амаль адстутнічалі ў гэтай дзяржаве. У 1787 годзе пры наведванні імператрыцай Кацярынай II беларускага горада Шклова ёю быў прыняты Ёшуа Цэйтлін з прашэннем ад шклоўскіх іўдзеяў спыніць ўжыванне ў афіцыйных дакументах зневажальнага для іх слова «жиды». Кацярына дала згоду на гэта, прадпісаўшы выкарыстоўваць у афіцыйных паперах Расійскай імперыі толькі слова «евреи»Западные окраины Российской империи / науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — М.: Новое литературное обозрение, 2006. — С. 304..
Паводле даных Нацыянальнага корпуса рускай мовы, словы жид и еврей, і вытворныя ад іх, у рускай літаратурнай мове суіснавалі на працягу XVIII—XIX стагоддзяў, прычым да апошняй чвэрці XIX стагоддзя форма жид была асноўнай, а ў 1870-х такой стала форма еврей. К канцу XIX стагоддзя ужыванне словаў жид і еврей у рускай размежавалася палітычна: сацыялісты і лібералы карысталіся толькі словам еврей, а нацыяналісты, манархісты і кансерватары — жидТорпусман А. Споры об определении еврейства .
У БССР у міжваенны час Да рэвалюцыі 1917 года слова «жид» ужывалася ў гутарковай рускай мове, і ўваходзіла ў акадэмічныя слоўнікіСловарь русского языка, составленный Вторым отделением Императорской академии наук. — Т. 2. Е, Ж, З. — СПб., 1907. — Кол. 484.. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў, вялікую долю кіраўніцтва якіх складалі яўрэі, пачалася кампанія барацьбы з антысемітызмамДекреты Советской власти. — М., 1964. — Т. III. — С. 93—94. • Подлинник; пометки: пр. 164/6, 5 экз. + копия. Архив, ф. 2, оп. 1, ед. хр. 6727, д. 1. Постановление было принято на заседании СНК 25 июля 1918 года по предложению В. И. Ленина. Опубликовано в газетах: «Известия» № 158, 27 июля; «Правда» № 156, 27 июля.. Ужыванне слова жид і вытворных не было забаронена якім-небудзь спецыяльным указам, але з цягам часу было вынята цалкам з афіцыйнага абароту — газет, сходаў, навучальных устаноў і да т.п., а акрамя таго, яго ўжыванне на бытавым узроўні не віталася. К канцу 1920-х гадоў форма жид у рускай мове стала рэдкай.
У беларускіх слоўніках, выдадзеных у міжваенны час у Беларускай ССР, этнонімы для абазначэння яўрэйскага народа не прыводзяцца зусім, толькі аднойчы сустракаюцца словы жыдоўскілитература еврейская — літаратура жыдоўская // Беларуская навуковая тэрміналогія : [слоўнік]. — Менск [Мінск] : выданне Інстытута беларускай культуры, 1922―1930. — Вып. 2: Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва : [расійска-беларускі слоўнік / Тэрміналагічная камісія Гуманітарнай секцыі Інстытута беларускай культуры; разгледжана і прынята камісіяй ў складзе: М. Байкова і інш. ; прадмова Ів. Луцэвіча]. — Менск [Мінск] : выданне Інстытута беларускай культуры, 1923. — 73 с. ; 23 см. — Слоўнік беларускіх тэрмінаў: с. 53―73. — 1000 экз., яўрэйскі і гэбрэ́йскіеврейский язык — яўрэйская мова, гэбрэ
йская мова // Беларуская навуковая тэрміналогія = La terminologie scientifique Blanche-Ruthénienne : [слоўнік]. — Менск [Мінск] : выданне Інстытута беларускай культуры, 1926—1929. — Вып. 15: Слоўнік граматычна-лінгвістычнай тэрміналогіі : (праект) / Інстытут беларускай культуры, Аддзел мовы і літаратуры, Галоўная тэрміналагічная каміссія; апрацавалі: Я. Лёсік інш.]. — у Менску [у Мінску] : выданне Інстытута беларускай культуры, 1927. — 77 с. ; 23 см. — Назва вокладкі: Vocabulaire de la terminologie inguistique. — На тытульным лісце і вокладке: Аддзел 1, серыя 5, кніга 15. — На вокладке загаловак выпуску паралельна на францускай мове. — Уласніцкі запіс: Бр. Эпімах-Шыпіла. — На тытульным лісце і вокладке: Ex Libris. Bronislai Epimachi-Schipillo. — Бібліяграфія ў прадмове. — Расійска-беларускі слоўнік: с. 7—51. — Слоўнік беларускіх тэмінаў: с. 53—73. — 1000 экз..
У складзеным Вацлавам Ластоўскім Падручным расійска-крыўскім (беларускім) слоўніку, выдадзеным у 1924 годзе ў Літве, адзначаецца, што абыдзенным і паўсюдным найменнем ў беларусаў з’яўляюцца словы жыд і жыдоўскі, але сярод варыянтаў перакладу рускага еврей аўтар падае слова жыд толькі апошнім, пасля словаў габрай, габраі (пазначана як кніжнае слова); юд, юдка, юдзька (пазначаны як словы, вядомыя з песень)Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік / Выданьне Міністэрства Беларускіх спраў ў Літве. — Коўна : Друкарня А. Бака, 1924. — 832 с. — Назва вокладкі: Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. — Факс. выд. — ISBN 5-343-00899-2.
Адным з першых новае слова ў форме гэбрэі ўжыў Усевалад Ігнатоўскі ў сваім падручніку «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі», выдадзеным у 1925 годзе ў МенскуКароткі нарыс гісторыі Беларусі / У. Ігнатоўскі. — Выд. 4-е, пераробленае. — Менск [Мінск] : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925 (1-я Дзяржаўная друкарня). — 176 с., л. каляр. карт : іл. ; 22 см. — У выдавецкім пераплёце. — На верхнім форзацы папяровы ярлык: Туркестанская Публичная Библиотека. — На тытульным лісце і асобных старонках пячатка: С.-А. Г. Б. — Бібліяграфія: с. 167―170. — Спіс кніг выдавецтва: с.172—176. — 20000 экз. — 80 к..
Беларускі паэт Уладзімір Дубоўка ў сваіх «Нататках для сяброў», апублікаваных у 1929 годзе, прасвячае пытанню наймення гэтага народа асобны раздзел «Яўрэй ці гэбрэй». Ён прызнае, што слова жыд, якое ўжавалася ў Беларусі і Украіне, дзякуючы працы цемрашалаў-манархістаў, набыло ганебны сэнс у Расіі, у сувязі з чым пачало знікаць і ў беларускіх выданнях, а замест яго ўведзена слова яўрэй. Дубоўка патрабуе таксама адмовіцца ад слова żyd і ў польскай мове, якая на той час была адной з дзяржаўных у БССР. Кальку яўрэй, аднак, ён палічыў няўдалай, прапанаваўшы выкарыстоўваць варыянт гебрэй (гэбрэй у тагачаснай арфаграфіі)Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941) : хрэст. для студэнтаў філал. фак. У 2 ч. Ч. 2 / аўт.-уклад. С. М. За-прудскі, Г. I. Кулеш. — Мінск : БДУ, 2008. — 259 с. ISBN 978-985-485-881-4.:
У Заходняй Беларусі і эміграцыі У беларускім друку Заходняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Польшчы, працягваў найчасцей выкарыстоўвацца этнонім жыды, істотна радзей — яўрэі. Да таго ж адзінай дзяржаўнай мовай у краіне была польская, у якой слова żyd жырока ўжывалася і не мела негатыўнага адцення, у адрозненне ад рускага жид.
У адным з нумароў віленскага часопіса «Шлях моладзі» за 1937 год быў апублікаваны артыкул «Жыд, Гэбрэй, Яўрэй і жаргон», у якім сцвярджалася, што слова гэбрэі ёсць абразлівым для прастаўнікоў гэтага народа, а слова яўрэй, хоць і з’яўляецца прыемным для іх і прынятае ў Савецкай Беларусі, але для беларусаў чужое і народ яго не ўжывае, таму варта ўжываць слова жыдыШлях моладзі. № 8 (107) - Вільня, жнівень 1937:Форма гэбрэі выкарыстоўваецца ў перакладзе Бібліі Яна Станкевіча, выдадзеным у 1970 годзе ў эміграцыі «тарашкевіцай».
Пасляваенны час За савецкім часам амаль усе населеныя пункты Беларусі, назвы якіх былі ўтвораны ад слова жыд, былі перайменаванныя: у 1928 годзе Жыдаўка, у 1935 годзе Жыдава Буда, у 1968 — Жыдавічы, у 1969 — Жыдаўшчына. Захаваліся толькі назвы вёсак Жыдзевічы і Жыдомля, назву якой у форме Жытомля выводзяць ад слова жыта.
У перыяд з 1940 па 1991 г. творы «Падарожныя жыды» і «Жыдок» Ф. Багушэвіча выключаліся са збораў твораў пісьменніка, а таксама хрэстаматый і зборнікаў тэкстаў.
Слова жыд адсутнічае ў савецкіх і большасці сучасных беларускіх слоўніках, за выключэннем Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы, гістарычных і некаторых перакладных.