— рэгіён вострава Хонсю, найбольш высокаразвітая і ўрбанізаваная частка Японіі. У ім знаходзяцца сталіца дзяржавы — Токіа, рэзідэнцыя імператара і ўрад Японіі.
Рэгіён аб'ядноўвае 7 прэфектур: Гуму, Татыгі, Ібаракі (падраён Паўночнае Канто), Канагава, Сайтама, Тыба і Токіа (падраён Паўднёвае Канто). Паводле даных на 1 красавіка 2010 года насельніцтва рэгіёна складае 42 335 080 чалавек, а сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 1299,17 чалавека на км².
Геаграфія thumb|250px|left|Фізічная карта рэгіёна Канто Плошча рэгіёну складае 32 423,90 км². З іх 17 тыс. км² займае раўніна Канто. Яна акружана горнымі масівамі з захаду, поўначы і ўсходу, якія разам з Такійскім залівам утвараюць натуральныя межы рэгіёну. Буйныя рэкі, такія як Тонэ, Нака, Аракава, Тамагава, Кудзі, Сагамі, цякуць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход да Такійскага заліва. Клімат рэгіёна мусонны. Сярэднегадавая тэмпература — 14,8 °C.
Гісторыя 1 верасня 1923 года адбылося Вялікае землетрасенне Канто з магнітудай 8,3. 140 тыс. жыхароў гарадоў Іакагама і Токіа загінула, і дамы больш за 1,9 млн чалавек былі знішчаны.
Эканоміка Канто — самая ўрбанізаваная і індустрыяльная частка Японіі, у гарадах жыве звыш 80 % жыхароў рэгіёна. Токіа і Іакагама ўтвараюць адзіны індустрыяльны комплекс лёгкай і цяжкай прамысловасці, размешчаны ўздоўж узбярэжжа Такійскага заліва. Іншыя важныя гарады: Кавасакі, Сайтама і Тыба. Лёгкая прамысловасць засяроджана ў менш буйных гарадах, размешчаных далей ад узбярэжжа. Вядучыя пазіцыі ў рэгіёне належаць гандлю і сферы паслуг. Найбольш развітымі галінамі прамысловасці з'яўляюцца электратэхнічная, электронная, машынабудаўнічая, нафтахімічная, апрацоўчае і харчовая.
Важную ролю адыгрывае сельская гаспадарка. Прыкметнае значэнне адыгрывае паляводства — у раёне вырошчваюць рыс, ячмень, пшаніцу. На раўніне Канто і ў заходніх горных далінах на мурожных землях распаўсюджаны насаджэнні шаўкоўніцы. Па зборы коканаў і прадукцыі шоўку-сырцу рэгіён займае першае месца ў Японіі. У Канто развіты рыбалоўства і марскі промысел. У рэгіёне таксама займаюцца агародніцтвам, садаводствам, кветкаводствам, птушкагадоўляй і гадоўляй скаціны.
Літаратура
Спасылкі
Артыкул Japan на сайце Library of Congress Country Studies