— прэфектура Японіі, размешчаная на аднайменным востраве Хакайда, другім па велічыні востраве Японіі, і бліжэйшых малых астравах. Самая паўночная з 47 прэфектур. Праліў Цугару аддзяляе Хакайда ад Хонсю, хоць гэтыя два вострава звязаны чыгуначным тунэлем Сэйкан. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Сапара.
Кароткія звесткі Хакайда — найбуйнейшая і самая паўночная прэфектура Японіі. Плошча гэтай адміністрацыйнай адзінкі займае 22 % ад плошчы краіны. Гэта адзіная адміністрацыйная адзінка Японіі найвышэйшага ўзроўню, якая мае выхад да Ахоцкага мора. Яна размешчана ў стратэгічна важным рэгіёне. Праз Хакайда пралягае карацейшы шлях з Японіі ў Расію і ЗША. У адрозненне ад астатняй часткі Японскага архіпелага, клімат прэфектуры ўмерана халодны, падобны на клімат Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кліматычныя асаблівасці Хакайда абумовілі адрозненні яе фаўны і флоры ад астатняй краіны. Дзякуючы таму, што працэс асваення тэрыторыі прэфектуры пачаўся адносна позна, яна захавала першародныя ландшафты. Некаторыя з іх, такія як Сірэтока, адносяцца да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Японіі Хакайда слаба заселены. Каля 33 % усяго насельніцтва прэфектуры прыпадае на прэфектурны цэнтр Сапара.
Хакайда — радзіма народа айнаў. З часоў палеаліту яны вялі традыцыйны паляўніча-збіральніцкі лад жыцця. Японцы з’явіліся на востраве ў Сярэднявеччы. Яны звалі гэты туземны народ «эдзо», а іх краіну — . На працягу перыяду Эда (1603—1868) японскія перасяленцы пражывалі толькі на поўдні Хакайда і наведвалі паўночныя раёны пераважна для гандлю з айнамі. Паселішча каланістаў кантралявала аўтаномнае княства Мацумаэ. З пачатку 19 стагоддзя востраў перайшоў пад прамую ўладу цэнтральнага японскага ўрада з-за небяспекі каланізацыі рэгіёна рускімі. Урад арганізаваў мноства экспедыцый для вывучэння Хакайда і прылеглых тэрыторый. У 1869 годзе, па прапанове Мацууры Такэсіра, востраў Мацумаэ пераназвалі ў «Шлях у паўночныя моры» — ХакайдаГісторыя народа айну і іх сучаснае становішча — Сахалінская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка. З другой паловы 19 стагоддзя пачалося актыўнае асваенне поўначы, і японскае насельніцтва перавысіла туземнае айнскае. На востраве было створана Ведамства асваення, якое пасля пераназвалі ў губернатарства.
Гісторыя Гісторыя прэфектуры Хакайда адрозніваецца ад гісторыі астатняй Японіі, гэтак жа як гісторыя прэфектуры Акінавы. У адрозненне ад Хонсю, Сікоку і Кюсю, на Хакайда і прылеглых астравах на працягу 6 тысячагоддзя да н.э. — 13 стагоддзя існавала пераемнасць культур. Аўтахтонная культура дзёмон знайшла сваё развіццё ў пост-дзёмонскай культуры. Напачатку нашай эры яна трансфармавалася ў культуру Сацумон, носьбітамі якой былі прота-айны. У 13 стагоддзі на аснове гэтай культуры ўзнікла культура айнаў.
Першыя японцы з’явіліся на Хакайда ў 12 стагоддзі. Яны прыбылі з паўднёвага вострава Хонсю. Падчас канфрантацыі з айнамі японцы ўсталявалі ўладу на поўдні вострава. У 17 стагоддзі яны аформілі свае ўладанні ў аўтаномнае княства Мацумаэ, якое залежала ад цэнтральнага японскага ўрада — сёгуната Такугава. Гэты хан вёў гандаль з айнамі.
Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі 1869 года ўся тэрыторыя Хакайда і прылеглыя астравы сталі аб’ектамі каланізацыі японцаў. Раёны, размешчаныя бліжэй да асноўных японскіх астравоў, асвойваліся сялянамі, рамеснікамі і збяднелымі самураямі. Аддаленыя землі служылі месцам ссылкі на ўзор расійскай Сібіры ці брытанскай Аўстраліі. Япанізацыя Хакайда была завершана ў сярэдзіне 20 стагоддзя.
Геаграфія Востраў Хакайда размешчаны ў паўночнай частцы Японіі, побач з Расіяй, абмываецца водамі Японскага мора, Ахоцкага мора і Ціхім акіянам. У цэнтры вострава шмат гор і вулканічных плато, з усіх бакоў вострава маюцца прыбярэжныя раўніны.
Урадавая юрысдыкцыя Хакайда складаецца з некалькі меншых астравоў, у тым ліку Рысіры, Акусіры і Рэбун.
Сейсмічная актыўнасць Як і астатняя частка Японіі, Хакайда з’яўляецца сейсмічна актыўным. Акрамя шматлікіх землетрасенняў, наступныя вулканы ўсё яшчэ лічаць актыўнымі (прынамсі адно вывяржэнне з 1850 года): Вулкан Кома Вулкан Усу і Севасіндзан Вулкан Тарумаэ Вулкан Токаты Вулкан Мэакан
Нацыянальныя паркі На востраве Хакайда захавалася яшчэ шмат некранутых лясоў, у тым ліку:
Нацыянальныя паркі Нацыянальны парк Сірэтока 知床 Нацыянальны парк Акан 阿寒 Нацыянальны парк Кусіра Сіцугэн 釧路湿原 Нацыянальны парк Дайсэцузан 大雪山 Нацыянальны парк Сікоцу-Тоя 支笏洞爺 Нацыянальны парк Рысіры-Рэбун-Сарабэцу 利尻礼文サロベツ
Акруга
Прэфектура Хакайда падзелена на 14 акруг: Абасіры; Ібуры; Ісікары; Камікава; Кусіра; Немура; Осіма; Румоі; Сірыбэсі; Сараты; Соя; Токаты; Хідака; Хіяма.
Буйныя гарады Самы вялікі горад Хакайда — сталіца, Сапара. Буйныя гарады Хакадатэ на поўдні і Асахікава ў цэнтральным рэгіёне. Іншыя буйныя населеныя пункты ўключаюць Кусіра, Абіхіра, Івамідзава, Кітамі, Абасіры і Немура.
Насельніцтва Даныя перапісаў насельніцтва Японіі на працягу 1920—2005 ггДаныя Службы статыстыкі Японіі.
19202359183192524986791930281233519353068282194032727181945351838919473852821195042955671955477308719605039206196551718001970518428719755338206198055759891985567943919905643647199556923212000568306220055627737
Транспарт Адзіная сувязь Хакайда з астатняй часткай Японіі — тунэль Сэйкан. Большасць падарожнікаў на востраў прыбывае паветраным транспартам: галоўны аэрапорт — Новы Тытасэ ў Тытасэ, на поўдні ад Сапара. Да Хакайда можна дабрацца таксама і на пароме з Сэндая, Ніігаты і некаторых іншых гарадоў, паромы з Токіа перавозяць толькі грузы.
У Хакайда даволі развітая чыгуначная сетка (гл. Hokkaido Railway Company), але да шматлікіх гарадоў можна дабрацца толькі па аўтадарозе.
Адукацыя У Хакайда маецца 37 універсітэтаў (7 нацыянальных, 5 мясцовых і 25 прыватных), 34 каледжа і 5 тэхналагічных каледжаў (4 нацыянальных і 1 мясцовы).
Гл. таксама Сірэтока — адзіны помнік Сусветнай спадчыны на Хакайда
Спасылкі
Афіцыйны сайт Прадстаўніцтва губернатарства Хакайда на Сахаліне
Хакайда Катэгорыя:Праблема прыналежнасці паўднёвых Курыльскіх астравоў