Ане́ксіяАне́ксія паводле Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с. (ад  — да і злучэнне) — афіцыйнае далучэнне дзяржавай усёй ці часткі тэрыторыі іншай дзяржавы ў аднабаковым парадку. Па міжнароднаму праву анексія — адзін з відаў агрэсіі і ў наш час цягне міжнародна-прававую адказнасць.

Як адзначае Ленін, у паняцце анексіі ўваходзяць звычайна 1) паняцце гвалту (гвалтоўнае далучэнне); 2) паняцце чужанацыянальнага прыгнёту (далучэнне «чужой» вобласці і т.п.) і — часам — 3) паняцце парушэння status quoЛенин В. И. Полное собрание сочинений Том 30 ИТОГИ ДИСКУССИИ О САМООПРЕДЕЛЕНИИ — Таинственная Страна .

Анексію варта адрозніваць ад акупацыі, якая не цягне за сабой змены юрыдычнай прыналежнасці тэрыторыі. Так, напрыклад, Боснія і Герцагавіна, якая знаходзілася пад акупацыяй Аўстра-Венгрыі з 1878 года, была анексавана ёю толькі ў 1908 годзе, а да таго лічылася фармальна тэрыторыяй Асманскай імперыі.

У XX стагоддзі ў сувязі з развіццём міжнароднага права анексія часцей за ўсё мае форму не аднабаковага абвяшчэння далучэння тэрыторыі, а паступовага ўключэння рэгіёну ў сферу ўплыву дзяржавы, акупацыю, фармаванне часовага ўраду і правядзенне плебісцыту, пасля якога аб’яўляецца пра рэалізацыю права нацыі на самавызначэнне ў рамках уключэння тэрыторыі ў склад агрэсара (Рэспубліка Гаваі ў 1898, Заходняя Беларусь у 1939, Рэспубліка Кувейт у 1990).

Прыклады анексій 1833 — Вялікабрытанія анексавала Фалклендскія астравы. 1848 — Францыя анексавала Алжыр. 1861 — Іспанія анексавала Дамініканскую Рэспубліку. 1898 — ЗША анексавалі Гаваі. 1908 — Аўстра-Венгрыя анексавала Боснію і Герцагавіну. (Гл. Баснійскі крызіс) (дэ-факта частка Аўстра-Венгрыі з 1878). 1910 — Японія анексавала Карэю. 1914 — Вялікабрытанія анексавала Егіпет. 1914 — Вялікабрытанія анексавала Кіпр, які да гэтага належаў Асманскай імперыі. (дэ-факта калонія Вялікабрытаніі з 1878). 1918 — Румынія анексавала Бесарабію. 1940 — СССР анексаваў Бесарабію і Паўночную Букавіну. 1961 — Індыя акупавала і анексавала Партугальскую Індыю. 1967 — Ізраіль анексаваў Усходні Іерусалім. 1975 — Індыя анексавала Сікім. 1975 — Марока і Маўрытанія акупавалі і анексавалі Іспанскую Сахару (Маўрытанія адмовілася ў 1979 годзе, Марока кантралюе 2/3 тэрыторыі). 1976 — анексія Інданезіяй Усходняга Тымора. 1981 — Ізраіль анексаваў Галанскія вышыні. 1990 — Ірак анексаваў Кувейт. 2014 — Расія анексавала Крым і Севастопаль, што належалі Украіне.

Гл. таксама

Агрэсія (палітыка) Акупацыя Дэбеляцыя

Катэгорыя:Міжнароднае права