Мошкі (Simuliidae) — сямейства насякомых атраду двухкрылых.
Апісанне Даўжыня цела 2-7 мм. Ногі кароткія, дужыя. Афарбоўка найчасцей чорная, крылы шырокія, празрыстыя. Ротавыя органы колючага тыпу. Хабаток кароткі. Вусікі 11-членікавыя, кароткія, тоўстыя. Самцы кормяцца сокамі (звычайна нектарам) раслін, самкі многіх відаў — крывасмокі. Яйцы адкладваюць у вадзе на камяні, лісце і іншыя прадметы. Лічынкі і кукалкі развіваюцца ў праточнай вадзе (патрабавальныя да ўзроўню кіслароду), маюць павуцінавыя залозы, сакрэт якіх спрыяе прымацаванню лічынак да субстрату і з’яўляецца матэрыялам для коканаў, у якіх яны акукліваюцца.
Пашырэнне Больш за 1200 відаў. Пашыраны ўсюды. Самкі актыўна або з патокамі паветра разлятаюцца на адлегласць ад некалькіх соцень метраў да 500 км. З камарамі, макрацамі і іншымі насякомымі-крывасмокамі атраду двухкрылых утвараюць гнюс. На Беларусі часцей трапляюцца , , або , .
Асаблівасці біялогіі Даюць да чатырох пакаленняў за год. Актыўныя ў гарачыя сонечныя дні. Некаторыя віды (мошка аздобленая, мошка паўзучая) лезуць у вочы, рот, пранікаюць у дыхальныя шляхі чалавека і жывёл. У сліне насякомых ёсць атрутныя рэчывы. Укусы выклікаюць мясцовыя (папулы, пухліны) і агульныя (ацёкі, гіперэмія, павышэнне тэмпературы) рэакцыі, якія часам пераходзяць у сімуліятаксікоз. Мошкі пераносяць узбуджальнікаў анхацэркозу буйной рагатай жывёлы, тулярэміі, лейкацытозу і гемаспарыдыёзу і інш.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Сямействы насякомых