— рэгіён Японіі, які ўключае ў сябе астравы Кюсю і Акінава. У яго склад уваходзіць 8 прэфектур: Кагосіма, Кумамота, Міядзакі, Нагасакі, Оіта, Акінава, Сага і Фукуока.
Плошча рэгіёна складае 44 466,91 км², насельніцтва — 14 572 444 чал. (1 лістапада 2009), а шчыльнасць насельніцтва — 327,7 чал./км².
Эканоміка Галоўную ролю ў эканоміцы рэгіёна адыгрывае электроніка. Таксама добра развіты сфера паслуг, гандаль і апрацоўчая прамысловасць. Горы Кюсю падзяляюць востраў Кюсю на дзве часткі: у паўночнай размешчаны галоўныя прамысловыя прадпрыемствы (найбольш значныя індустрыяльныя цэнтры — Кітакюсю, Нагасакі і Оіта), у той час як у паўднёвай частцы займаюцца пераважна сельскай гаспадаркай. У паўночнай частцы пераважаюць хімічная прамысловасць і металаапрацоўка.
Найбольш населены горад — Фукуока. Ён з'яўляецца важным дзелавым і фінансавым цэнтрам Кюсю. У Фукуоцы размешчаны найбуйнейшы аэрапорт вострава. Звыш мільёна чалавек пражывае ў Кітакюсю, галоўным прамысловым цэнтры рэгіёна. Насельніцтва Кумамота і Кагосімы перавышае 500 тыс. чалавек. Пяты па колькасці насельніцтва горад вострава — Нагасакі, адзін з найбуйнейшых портаў Японіі.
На востраве Кюсю вырошчваюць рыс, сою, чай, тытунь, батат; развіта вытворчасць шоўку, фарфору (Арыта, Імары).
У эканоміцы Акінавы галоўную ролю адыгрывае турызм. У прэфектуры найбольш развіта сфера паслуг.
Літаратура
Спасылкі
Статья Japan на сайте Library of Congress Country Studies
Кюсю