Закон Кюры — Вейса апісвае магнітную ўспрымальнасць ферамагнетыка ў вобласці тэмператур вышэй пункта Кюры (г.зн. у парамагнітнай вобласці). Закон выяўляецца наступнай матэматычнай формулай:

дзе

— магнітная ўспрымальнасць, C — пастаянная Кюры, якая залежыць ад рэчыва, T — абсалютная тэмпература ў Кельвінах, T<sub>c</sup> — тэмпература Кюры, К.

Пры T = Tc магнітная ўспрымальнасць імкнецца да бясконцасці. Пры зніжэнні тэмпературы да пункта Кюры і ніжэй ўзнікае спантанная намагнічанасць рэчыва.

У многіх рэчывах закон Кюры — Вейса непрыстасавальны ў наваколлі пункта Кюры, бо ён заснаваны на набліжэнні сярэдняга поля. У гэтых выпадках крытычныя паводзіны апісваюцца формулай

з крытычным індэксам . Аднак пры тэмпературах закон Кюры — Вейса выконваецца, хоць у гэтым выпадку , прадстаўляе тэмпературу некалькі больш сапраўднай кропкі Кюры.

Закон Кюры — Вейса выконваецца таксама для антыферамагнетыкаў пры тэмпературах вышэй пункта Нееля. У гэтым выпадку канстанта ў формуле адмоўная, яе абсалютнае значэнне па парадку велічыні блізка да тэмпературы Нэеля.

У сегнетаэлектрыках сувязь паміж палярызаванасцю сегнетаэлектрыка і яго тэмпературай T у непалярнай фазе паблізу кропкі Кюры, таксама можа быць апісана формулай, што супадае з законам Кюры — Вейса:

дзе C і — канстанты, якія вызначаюцца выглядам сегнетаэлектрыка. Велічыня носіць назву тэмпературы Кюры — Вейс і вельмі блізкая да значэння тэмпературы Кюры. Калі пунктаў Кюры дзве, то зблізку кожнага з іх у непалярнай фазе выконваецца той жа закон. Паблізу верхняга — у ранейшай форме, а паблізу ніжняга — у форме:

Гл. таксама Закон Кюры Парамагнетызм П’ер Кюры П'ер Вейс Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Фізічныя законы Катэгорыя:Магнетызм Катэгорыя:Электрычнасць