thumb|245px|Агульны від комплексу з паветра

Некропаль Гізы (таксама «Гізэхскі некропаль») — старажытнаегіпецкі некропальEgyptian Art in the Age of the Pyramids, стр. 139Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.The Encyclopaedia of Ancient Egyptian Architecture, стр. 99Э. Кормышева «Гробница чисел» . Журнал «Вокруг света», март 1998 года, адзін з найбуйнешых некропаляў Старога царстваВестник древней истории 2009, № 1, стр. 199. Цытата: «С 1996 г. в Гизе, одном из главных столичных некрополей Древнего царства, … ведёт исследования Российская археологическая экспедиция. В зону нашей концессии вошла восточная оконечность Гизехского некрополя».Гуляницкий Н. Ф., стр. 11. Цытата: «Крупнейшим комплексом погребальных сооружений Древнего царства был некрополь в Гизе, близ Мемфиса, основу которого составляют три пирамиды фараонов Хеопса, Хефрена и Микерина…», які знаходзіцца недалёка ад сталіцы Старога царства Мемфіса (цяпер прыгарад Каіра). Разам з некропалямі Сакары, Дахшура, Абусіра, руінамі самога Мемфіса і шэрагам іншых збудаванняў некропаль Гізы быў уключаны ў 1979 годзе ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны. Адно з самых папулярных турыстычных месцаў.

Аснову комплексу складаюць тры вялікія піраміды (Хеопса, Хефрэна і Мікерына). Таксама ў комплекс уваходзяць скульптура Вялікага Сфінкса, малыя піраміды, храмы, вялікі лік мастаб і іншых збудаванняў. Некропаль служыў месцам пахавання егіпецкай знаці II—VI дынастый. Сусветна вядомы помнік архітэктуры ствараўся на працягу некалькіх стагоддзяў, у яго ўваходзяць 5 могільнікаў (агульная колькасць магіл большая за 7 тысяч). Пачынаючы з 19 стагоддзя з'яўляецца пастаянным месцам археалагічных работ, у ходзе якіх былі выяўлены шматлікія прадметы памінальнага культу, прылады працы, зброя і хатнія рэчы, а таксама мноства прадметаў мастацтва і прыкладной творчасці. Даследаванні некропаля далі найбагацейшы матэрыял аб гісторыі Старажытнага Егіпта, яго мастацтве і развіцці тэхналогій у перыяд каля 2800 — 2250 гг. да н.э. Некропаль Гізы — адно з найвядомейшых у свеце месцаў археалагічных раскопакБольшая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978..

У некаторых крыніцах комплекс вялікіх пірамід выдзяляецца асобна ад некропаля, да якога адносяць астатнія невялікія піраміды і грабніцы-мастабы, размешчаныя на плато ГізаПопулярная художественная энциклопедия. Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986..

Карта плато Гіза 400px1. Піраміда Хеопса 2. Піраміда Хефрэна 3. Піраміда Мікерына 4. Пахавальны храм Хефрэна 5. Пахавальны храм 6. Піраміда спадарожнік 7. Храм Хефрэна ў даліне 8. Храм Мікерына ў даліне 9. Грабніца царыцы Хатэп-Херэс I 10. Піраміда Хенткаус I 11. Піраміды царыц 12. Мастабы 13. Вялікі Сфінкс 14. Храм сфінкса 15. Грабніца Хеміуна 16. Цэнтр вывучэння пірамід 17. Білетная каса18. Ямы, у якіх былі знойдзены Сонечныя лодкі 19. Новая дарога 20. Грабніцы, высечаныя ў скале 21. Вёска рамеснікаў 22. Каір 23. Вёска Назлет-эль-Самман 24. Пахавальная дарога 25. Каменаломня Мікерына 26. Сучасныя могілкі 27. На поўдзень, грабніцы высечаныя ў скальнай пародзе 28. Сцяна агароджы 29. Мастабы і грабніцы, высечаныя ў скальнай пародзе 30. Заходнія могілкі 31. Усходнія могілкі 32. Зона мастаб у цэнтры і грабніцы, высечаныя ў скале

Піраміды некропаля

Піраміды ўтвараюць цэнтр кампазіцыі некропаля з пірамідай Хеопса на чале. Паслядоўнасць праўлення цароў вызначыла як парадак размяшчэння пірамід, так і парадак узвядзення некропаля ў цэлым.

Піраміда Хеопса (Хуфу) У комплекс піраміды Хеопса ўваходзіць Храм даліны, які ў цяперашні час пахаваны пад паселішчам Назлет эль-Самман (№ 23 на схеме); былі выяўлены базальтавыя дарогі і сцены з нумулітнага вапняку, але раскопкі ніколі не праводзіліся. Храм даліны злучаўся з пахавальнай дарогай, якая была значна сапсавана падчас будаўніцтва паселішча. Пахавальная дарога вяла ў пахавальны храм Хеопса, ад якога на сённяшні дзень засталіся толькі базальтавыя пліты падмурка. Храм злучаўся з самой пірамідай. Побач з пірамідай Хеопса таксама размешчаны тры маленькія піраміды царыц і пяць сховішчаў з сонечнымі лодкаміPorter, Bertha and Moss, Rosalind, Topographical Bibliography of Ancient Egyptian Hieroglyphic Texts, Statues, Reliefs and Paintings Volume III: Memphis, Part I Abu Rawash to Abusir. 2nd edition (revised and augmented by Dr Jaromir Malek, 1974. Retrieved from gizapyramids.org .

Піраміда Хефрэна (Хафра) Комплекс піраміды Хефрэна складаецца з храма Хефрэна ў даліне, пахавальнага шляху, пахавальнага храма Хефрэна і самой піраміды. У храме даліны знаходзяцца некалькі статуй Хефрэна. Некаторыя з іх былі знойдзены ў 1860 годзе Агюстам Марыетам у калодзежы, зробленым у падлозе. Іншыя былі знойдзены ў ходзе раскопак Сігліна, Юнкера Рэйснера і Хасана. Комплекс мае пяць ям для лодак і даччыную піраміду са . Піраміда Хефрэна здаецца большай за піраміду Хеопса, бо размешчана вышэй за апошнюю і, да таго ж, мае ўцалелую вострую верхавіну. На самай справе яна меншая як па вышыні, і па аб'ёму.

Піраміда Мікерына (Менкаура) Комплекс піраміды Мікерына складаецца з храма ў даліне, пахавальнага шляху, пахавальнага храма і піраміды. У часы 5-ай дынастыі храм у даліне быў дабудован яшчэ адным узроўнем. І ў храме даліны і пахавальным храме знаходзіцца некалькі статуй Мікерына. Каля піраміды Мікерына знаходзяцца тры невялікія піраміды царыц. У параўнанні з астатнімі вялікімі пірамідамі, піраміда Мікерына засталася зусім без абліцоўкі.

Комплекс Вялікага Сфінкса 200px|thumb|Вялікі Сфінкс, Храм Сфінкса і храм Хефрэна. План

Сфінкс быў пабудаваны ў час праўлення ХефрэнаRiddle of the Sphinx Retrieved 2010. Паміж яго лапамі першапачаткова размяшчаўся невялікі храм, пазней разбураны. Час пабудовы Сфінкса і каго іменна ён адлюстроўвае заўсёды былі прадметам спрэчак.

Грабніцы Грабніцы некропаля размешчаны вакол троз галоўных пірамід. Заходні (№ 30 на схеме), усходні (№ 31) могільнікі адносяцца да піраміды Хеопса. Таксама да яе адносіцца рад з прыблізна 12 мастаб з поўдня (№ 12) і грабніцы, высечаныя ў скале (№ 20)A History of the Giza Necropolis, стр. 10.

Усходнія могілкі Усходнія могілкі саступаюць у памерах заходнім, але іх каштоўнасць заключаецца ў том, што на гэтых могілках былі пахаваны найбольш значныя прадстаўнікі сямейства цара Хуфу (Хеопса). Усходнія грабніцы размешчаны на ўсход ад піраміды Хеопса і ўключаюць могільнік G 7000. Тут пахаваны некаторыя члены сям'і Хуфу, а таксама жрацы V—VI дынастый. Захавалася каля 40 мастаб. Цяпер яны цяжкадаступныя, а знаходкі з іх захоўваюцца ў запасніках Егіпецкага музея ў Каіры.

+ Могільнік G 7000 — Царская сям'яНумар магілы Чыя магіла Заўвагі G 7000 X Царыца Хатэпхерэс Маці Хуфу G 7010 Прынцэса Дачка Снофру, сястра Хуфу G 7060 Сын Неферткау I і візіра Хафры G 7070 Сын G 7110-7120 і Хатэпхерэс II Старэйшы сын Хуфу, дачка Хуфу G 7130-7140 і Сын Хуфу і яго жонка G 7210-7220 Сын Хуфу і G 7350 Хатэпхерэс II (як мяркуеццаGiza Digital Library. Сувязь Хатэпхерэс II з саркафагам грабніцы G 7350 застаецца няяснай. На сённяшні дзень грабніцай царыцы лічыцца G 7120, побач з грабніцай першага Каваба (G 7110)) Жонка Каваба і апошняя жонка Джэдэфры G 7410-7420 і G 7430-7440 Сын Хуфу, візір Хафры G 7510 Сын Снофру і візірь Хафры G 7530-7540 Мерэсанх III Дачка Каваба і Хатэпхерэс II, жонка Хафры G 7550 Магчыма, сын Каваба і, такім чынам, унук Хуфу G 7560 і Мерэсанх — дачка Хуфу G 7660 Сын Каваба, унук Хуфу G7760 Сын Каваба, унук Хуфу, служыў скарбнікам G 7810 Сын каралевы Мерэсанх II

Заходнія грабніцы thumb|200px|План усходніх грабніц thumb|200px|Заходнія грабніцы (від на піраміду Хефрэна) thumb|200px|План заходніх грабніц

Заходнія грабніцы налічваюць больш за 100 мастаб, якія адносяцца да часоў IV—VI дынастый. Некаторыя з іх названы па нумарах мастаб, іншыя — па імёнах археолагаў, якія іх даследавалі.

+ Заходнія грабніцы грабніцы Перыяд Раскопкі Заўвагі Раскопки Абу Бакра 4-ая і 5-ая дынастыі (1949-53) грабніца G 1000 5-ая і 6-ая дынастыі Рэйснер (1903-05) Каменныя мастабы грабніца G 1100 5-ая і 6-ая дынастыі Рэйснер (1903-05) Цагляныя мастабы грабніца G 1200 Галоўным чынам 4-ая дынастыя Рэйснер (1903-05) Тут пахаваны некаторыя члены сям'і Хуфу грабніца G 1300 5-ая і 6-ая дынастыі Рэйснер (1903-05) Цагляныя мастабы грабніца G 1400 5-ая дынастыя ці пазней Рэйснер (1903-05) Два прадказальнікі, якія служылі ў Хуфу грабніца G 1500 Рэйснер (1931?) Толькі адна мастаба (G 1601) грабніца G 1600 5-ая дынастыя ці пазней Рэйснер (1931) Два прадказальнікі, якія служылі ў Хуфу грабніца G 1900 Рэйснер (1931) Толькі адна мастаба (G 1903) грабніца G 2000 5-ая і 6-ая дынастыі Рэйснер (1905-06) грабніца G 2100 4-ая і 5-ая дынастыі ці пазней Рэйснер (1931) G 2100 належыць Мерыбу, унуку правіцеля, а G2101 — царскай дачцэ 5-ай дынастыі грабніца G 2200 Канец 4-ай або пачатак 5-ай дынастыі Рэйснер ? Мастаба G 2220 грабніца G 2300 5-ая і 6-ая дынастыі Рэйснер (1911-13) Уключае мастабу візіра Сенеджэміба-Інці і яго сям'і грабніца G 2400 5-ая і 6-ая дынастыі Рэйснер (1911-13) грабніца G 2500 Рэйснер грабніца G 3000 6-ая дынастыя Фішэр і Эклі Кейс малодшы (1915) грабніца G 4000 4-ая дынастыя і пазней Юнкер и Рэйснер (1931) Уключае грабніцу візіра Хеміуна грабніца G 6000 5-ая дынастыя Рейснер (1925-26) грабніца Юнкера (Заходняя) Позняе Старое царства Юнкер (1926-27) Уключае мастабу карліка грабніца Штайндорфа 5-ая і 6-ая дынастыі (1903-07) грабніца Юнкера (Усходняя) Позні перыяд Старога царства Юнкер

Паўднёвыя грабніцы Пахаванні паўднёвых могілак адносяцца да часоў праўлення II—III дынастый і V—VI дынастый. Захавалася больш за 10 мастаб. Цяпер яны цяжкадаступныя, а знаходкі з іх захоўваюцца ў запасніках Егіпецкага музея ў Каіры.

Цэнтральныя грабніцы Уключаюць пахаванні некаторых членаў царскай сям'і. Адносяцца да часоў IV—V дынастый і пазнейшых часоў.

+ Цэнтральнае поле — Царская сям'яНумар магілы Чыя магіла Заўвагі G 8172 (LG 86) Сын Хафры, служыў візірам G 8158 (LG 87) Сын Хафры і , служыў візірам G 8156 (LG 88) Жонка Хафры G 8154 (LG 89) Сын Хафры і G 8140 Ніусерра (Niuserre) Сын Хафры, візір 5 дынастыі G 8130 Ніанхра (Niankhre) Царскі сын, як мяркуюць, 5 дынастыя G 8080 (LG 92) Іунмін (Iunmin) Царскі сын, канец 4 дынастыі G 8260 Бабаеф (Babaef) Сын Хафры, канец 4 дынастыі G 8466 Іунра (Iunre) Сын Хафры, канец 4 дынастыі G 8464 Верагодна, дачка Хафры, канец 4 дынастыі або 5 дынастыя G 8460 Царскі сын і візір, канец 4 дынастыі G 8530 Дачка Хафры і царыцы, канец 4 дынастыі або 5 дынастыя G 8408 Царская дачка і царыца, канец 4 дынастыі G 8978 Царская дачка і царыца, другая палова 4 дынастыі

Грабніцы будаўнікоў піраміды У 1990 годзе паводдаль пірамід былі знойдзены пахаванні будаўнікоў піраміды. Яшчэ адно пахаванне было знойдзена непадалёку ў 2009 годзе. Целы не былі муміфікаваны, але побач з імі былі паложаны піва і хлеб для падтрымкі іх у замагільным жыцці. Блізкасць магіл к пірамідам і спосаб пахавання далі падставы сцвярджаць, што гэта былі вольнанаёмныя работнікі, якія атрымалі важкае прызнанне сваіх заслуг у будаўніцтве, а не рабы, як лічылася спачатку. Меркаванне, што піраміды будаваліся рабамі, шырока распаўсюдзілася дзякуючы галівудскім фільмам, якія грунтаваліся на вядомым меркаванні археолагаў, што без выкарыстання прымусовай працы ўзвядзенне такіх збудаванняў было немагчыма. Сведчанні з раскопак паказваюць, што для будаўніцтва піраміды спатрэбілася 10 тысяч рабочых, якія працавалі вахтамі на працягу 30 гадоў. Хутчэй за ўсё, большасць рабочых паходзіла з бедных сямей. Для ўтрымання такой вялікай колькасці людзей штодзённа пастаўлялася 23 авечкі і 21 галава буйнай рагатай жывёлы. На адпаведныя месцы цар (фараон) наймаў вопытных спецыялістаў — архітэктараў, каменшчыкаў, работнікаў па металу, цесляроўThe Discovery of the Tombs of the Pyramid Builders at Giza by Zahi HawassThe Cemetery of the Pyramid Builders by Zahi Hawass.

Пасёлак будаўнікоў