Вільгельм Гіс (,  — ) — швейцарскі анатам, гістолаг і эмбрыёлаг.

Біяграфія Вільгельм Гіс нарадзіўся ў 1831 годзе ў горадзе Базелі; вывучаў медыцыну ў родным горадзе, затым у Берліне, Вюрцбургу і Вене, ў 1857 годзе стаў прафесарам анатоміі і фізіялогіі ў Базельскім універсітэце. У 1872 годзе Вільгельм Гіс перайшоў у якасці прафесара анатоміі ў Лейпцыгскі ўніверсітэт. З работ Гіса вылучаюцца даследаванні рагавой абалонкі, лімфатычных залоз і сасудаў, даследаванні над утварэннем крыві і сасудаў, злучальнай тканкі, па эмбрыялогіі кураня, касцістых рыб і па эмбрыянальным развіцці чалавека; у апошнія гады Гіс працаваў пераважна па анатоміі і асабліва эмбрыялогіі. Гіс паклаў пачатак тэорыі парабласта.

Катэгорыя:Заолагі Швейцарыі Катэгорыя:Постаці швейцарскай эмбрыялогіі Катэгорыя:Анатамы Швейцарыі Катэгорыя:Гістолагі