Хрэнавы грыб, валуй несапраўдны, гебелома корачкападобная (Hebeloma crustuliniforme) — ядавіты шапкавы базідыяльны грыб сямейства (раней адносіўся да павуціннікавых (Cortinariaceae)).
Шапка пукатая, потым распасцёртая, слізістая, гліністая, бледная, дыяметрам 3—8 см. Пласцінкі прырослыя, частыя, вузкія, з няроўным краем і кроплямі вадкасці, брудна-бурыя. Ножка амаль роўная, злёгку патоўшчаная ўнізе, белаватая, даўжынёю 4—7 см. Мякаць вадзяністая, белая, горкая, з пахам рэдзькі або хрэну (адсюль назва). Споры эліпсоідныя, жаўтаватыя.
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў лясах і парках з ліпеня па верасень.
Ядавіты грыб.
Літаратура Хрэнавы грыб // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
— С. 265.
Катэгорыя:Страфарыевыя Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ядавітыя грыбы