Ры́жык, Млечнік смачны, Рыжок — у крыніцы пад назвай (Lactarius deliciosus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства сыраежкавых.

Апісанне Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см з загнутым уніз краем, акругла-пукатая, потым лейкападобная. У рыжыка хваёвага афарбоўка шапкі маркоўна-рыжая з канцэнтрычнымі кругамі, мякаць шчыльная з аранжавым млечным сокам, са смалістым смакам і пахам, на зломе зелянее. У рыжыка яловага — больш бледная, зеленавата-рыжая, мякаць крохкая. Пласцінкі прырослыя, жоўта-аранжавыя, пры дакрананні і на зломе бурэюць. Ножка цыліндрычная, усярэдзіне пустая. Споры шырокаавальныя, светла-крэмавыя.

Пашырэнне Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі з ліпеня па верасень трапляюцца дзве формы рыжыкаў: у яловых лясах — яловы, у хваёвых лясах — хваёвы.

Спажыванне Каштоўны ядомы грыб, які выкарыстоўваецца ў салёным або марынаваным выглядзе.

Літаратура Рыжык // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Рыжо́к, ры́жык, малача́й далікатэсны — Lactarius deliciosus (Fr.) S.F.Gray // Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін — Мн.: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 211—212. — 392 с. + прык. 50 с. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Спасылкі Рыжик // Праект «Вся Биология»

Катэгорыя:Млечнік Катэгорыя:Ядомыя грыбы