Жукоўскі, жаночая форма Жукоўская — беларускае, польскае і рускае прозвішча, а таксама тапонім.
Вядомыя асобы Алёкса Жукоўскі (1906—1979) — беларускі паэт, празаік, педагог. Антоні Шыман Жукоўскі (1766—1834) — беларускі акцёр, антрэпрэнёр. Валерый Францавіч Жукоўскі — беларускі футбаліст. Васіль Андрэевіч Жукоўскі — рускі паэт. Караль Казіміравіч Жукоўскі (1814—1866) — расійскі мастак-малявальшчык і літограф. Мікалай Ягоравіч Жукоўскі — расійскі вучоны, стваральнік аэрадынамікі. Міхал Жукоўскі — беларускі гравёр XVIII ст. Оскар Саламонавіч Жукоўскі — савецкі вайсковы дзеяч. Рудольф Казіміравіч Жукоўскі (1814—1886) — мастак, жывапісец, ілюстратар і педагог. Станіслаў Жукоўскі (1911—1983) — мастак-графік. Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі (1873—1944) — мастак-жывапісец. Сымон Фелікс Жукоўскі (1782-1834) - гісторык, філолаг, прафесар Віленскага ўніверсітэта. Сяргей Якаўлевіч Жукоўскі (1918—1980) — вайсковы дзеяч.
Тапонім Жукоўскі (аэрапорт) Жукоўскі — горад у Маскоўскай вобласці Расіі.
Гл. таксама Жукаў Жукаўка Жукава
Катэгорыя:Беларускія прозвішчы