Гладыёлус (Gladiolus) — род кветкавых сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае, вышыня 25—220 см. Лісце лінейна-мечападобнае, зялёнае або блакітна-зялёнае. Суквецце — колас, аднабаковы або двухбаковы. Кветка варонкападобная, з шасцю неаднолькавымі долямі калякветніка, разнастайнай афарбоўкі (белай, жоўтай, аранжавай, вогненна-чырвонай, бэзавай і фіялетава-сіняй).

Арэал

Вядома каля 200 відаў гладыёлуса, якія растуць у Паўднёвай і Паўночнай Афрыцы, Еўропе і Азіі.

Значэнне і выкарыстанне

У дэкаратыўным кветкаводстве распаўсюджаныя сарты , якія адрозніваюцца працягласцю цвіцення, буйнымі памерамі суквеццяў (да 1 м) і кветак (да 14 см у дыяметры), разнастайнасцю іх афарбоўкі.

Спасылкі

Катэгорыя:Клумбавыя расліны Катэгорыя:Зрэзачныя культуры Катэгорыя:Касачовыя Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі