Ілья Сяргеевіч Глазуноў (, Ленінград — , ) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, педагог. Заснавальнік і рэктар Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства І. С. Глазунова . Акадэмік РАМ (2000). Народны мастак СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1997). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Біяграфія Нарадзіўся 10 чэрвеня 1930 года ў Ленінградзе. Бацька — Глазуноў Сяргей Фёдаравіч, гісторык. Маці — Глазунова Вольга Канстанцінаўна. Перажыў блакаду Ленінграда. Бацька, маці, бабуля і іншыя сваякі загінулі ў блакаду. У 12-гадовым узросце вывезены з абложанага горада праз Ладагу па «Дарозе жыцця». Жыў у вёсцы Грэбла пад Ноўгарадам. Пасля зняцця блакады вярнуўся ў Ленінград. Вучыўся ў Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе, у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры у народнага мастака СССР прафесара Б. В. Іагансона (1951—1957).

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Нінай Аляксандраўнай Вінаградавай-Бенуа.

У пачатку лютага 1957 года ў Цэнтральным Доме работнікаў мастацтваў у Маскве адбылася першая выстаўка работ Глазунова, якая мела вялікі поспех.

У 1977 годзе выстава, якая змяшчала карціну «Дарогі вайны» (дыпломная праца 1957 года), была зачынена як «супярэчлівая савецкай ідэалогіі». Карціна была знішчана. Пасля мастак напісаў аўтарскую копію.

У 1981 годзе арганізаваў і стаў дырэктарам Усесаюзнага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва ў Маскве.

З 1987 года — рэктар Усерасійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства.

Спасылкі

Глазуноў Ілья Сяргеевіч. Афіцыйны сайт Глазуноў Ілья Сяргеевіч. Лепшыя творы Глазуноў Ілья Сяргеевіч. Біяграфічная даведка

Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Выпускнікі ленінградскай СМШ Катэгорыя:Народныя мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-жанрысты Расіі Катэгорыя:Мастакі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна Катэгорыя:Манархісты Расіі Катэгорыя:Антыкамуністы Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты Усерасійскай гісторыка-літаратурнай прэміі «Аляксандр Неўскі»