N.R.M. — беларускі рок-гурт. Створаны ў 1994 на аснове гурта «Мроя». Змена назвы была звязана з жаданнем адысці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць іграць новую музыку на новым узроўні. Назва гурта расшыфроўваецца як Незалежная Рэспубліка Мроя.

Гісторыя

Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» (1998) стаў вышынёю працы гурта. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі.

Альбом «Try čarapachi» («Тры чарапахі», 2000) звязаны з якасным пераходам гурта на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты – больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі».

З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах.

У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурта за мяжой: Польшча, Германія, Славакія, Швецыя. На Беларусі канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе».

Музыканты з’явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, Indiga, Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года.

У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гурта інструменты — віяланчэль, мандаліна, клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурта і нават дзіцячы хор.

Пасля падзей канца 2007 годаhttp://charter97.org/ru/news/hottopic/11/ гурт быў выкраслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года.

У 2010 годзе з гурта сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне.

Увесь 2011 год гурт выступаў без яго, прэзентаваў новую песню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі і рыхтаваў песні да новага альбому пад працоўнай назвай «ДПБЧ».

На 3 гады гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д.П.Б.Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў.

Дыскаграфія

Альбомы ŁaŁaŁaŁa (1995) Одзірыдзідзіна (1996) Made in N.R.M. (1997) Пашпарт грамадзяніна N.R.M. (1998) Akustyčnyja kancerty kanca XX stahodździa (1999) Try čarapachi (2000) Dom kultury (2002) Spravazdača 1994—2004 (2004) 06 (2007) Д.П.Б.Ч. (2013) Kropka (2025)

Супольныя праекты Песьнярок (1997) Народны альбом (1997) Вольныя танцы: слухай сваё (1999) Сьвяты Вечар (1999) Я нарадзіўся тут (2000) Вольныя танцы: альтэрнатыва by (2001) Сэрца Эўропы in rock (2001) Personal Depeche (2002) Наша музыка 1 (2003) Генералы айчыннага року (2004) Дыхаць! (2006) Песьні свабоды-3 (2007) НезалежныЯ (2008) Не русский (2008) Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009)

Удзельнікі

Піт Паўлаў — сола-гітара (1994 — наш час), спеў (2010 — наш час), дадатковы спеў (1994 — 2010) Юрась Ляўкоў — бас-гітара (1994 — наш час), дадатковы спеў (2010 — наш час) Алег Дземідовіч — бубны (1994 — наш час), дадатковы спеў (2010 — наш час) Васіль Ярмоленка — бас-гітара (2023 — наш час) сэсiйны музыкант

Колішнія ўдзельнікі

Лявон Вольскі — спеў, рытм-гітара (1994 — 2010, 2020) Ян-Вiнцэнт Луцэвiч — рытм-гітара (2015 — 2022) сэсiйны музыкант

Храналогія

Пабочныя праекты Крамбамбуля: Лявон Вольскі Zet: Лявон Вольскі Гарадзкія: Піт Паўлаў Піт-Пафф: Піт Паўлаў

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Лявон Вольскі

Катэгорыя:«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1994 годзе