Балійская мова (Basä Bali) — аўстранезійская мова, родная мова балійцаў. Распаўсюджана пераважна ў інданезійскай правінцыі Балі.

Асаблівасці

Балійская мова належыць да балі-сасакскіх моў малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям’і. З сярэднявечча знаходзілася пад значным уплывам яванскай мовы, адкуль запазычвалася пераважна лексіка. Старажытнаяванская літаратурная мова каві выкарыстоўваецца ў рэлігійнай практыцы на Балі і цяпер.

Для балійскай мовы характэрны вялікая колькасць выбухных зычных (8 з 17) і націск на апошні склад.

Вылучаецца шэраг дыялектаў, асабліва моцныя адрозненні ад стандартаў маюць дыялекты дарма лаксана жыхароў суседняга з Балі вострава Пеніда і балі ага, распаўсюджаны ў некаторых горных раёнах Балі. Апошні амаль не зведаў уплыву каві і часам вылучаецца ў асобную мову.

Пагрозы У выніку пашырэння інданезійскай мовы колькасць балійцаў, якія стала размаўляюць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці, у наш час паступова скарачаецца.

Пісьмо Балійская пісьмовасць каракан на аснове старажытнаіндыйскага пісьма брахмі вядома з XI ст. і шырока ўжываецца і ў нашы дні. Прыклад запісу на каракан:

У XX ст. таксама распаўсюдзіўся алфавіт тулісан Балі на аснове лацінкі. Ім карыстаюцца ў школьнай адукацыі і сродках масавай інфармацыі.

Спасылкі omniglot.com User-Friendly Guide to Spoken Balinese Balinese language ‘will never die’

Катэгорыя:Аўстранезійскія мовы