Глен-Мор (, ), таксама Грэйт-Глен () — вузкая даліна на поўначы вострава Вялікабрытанія.

Размешчана ў тэктанічнай упадзіне, якая праходзіць па Паўночна-Шатландскім нагор’і і падзяляе яго на паўночна-заходнюю частку і Грампіянскія горы. Даліна цягнецца на 97 км з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — ад заліва Моры-Ферт ля горада Інвернес да заліва Лох-Лінэ ля Форт-Уільяма. Знаходзіцца на тэрыторыі найбуйнейшай вобласці Шатландыі Хайленд.

Спасылкі Glen Mor // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Геаграфія Шатландыі Катэгорыя:Хайленд