Супергравіта́цыя, таксама шматмерная супергравітацыя — назва фізічных тэорый, якія ўключаюць дадатковыя вымярэнні, суперсіметрыю і гравітацыю.

Тэрмін быў уведзены фізікамі, якія жадаюць атрымаць перавагу ад выкарыстання суперсіметрыі пры пабудове тэорыі «Вялікага Аб’яднання»: пры гэтым адбываецца частковае скарачэнне найбольш інтэнсіўных квантавых флуктуацый, звязанае з парамі часціц-суперпартнёраў, што дапамагае змякчыць супярэчнасці, якія ўзнікаюць пры спробе ўключэння ў квантавую механіку гравітацыі.

Зноскі

Літаратура

Введение в суперсимметрию и супергравитацию / П. Уэст; Пер. с англ. А. А. Быценко; Под ред. [и с предисл.] П. П. Кулиша. — Москва : Мир, 1989. — 328 с.; 22 см. — ISBN 5-03-001050-5 (В пер.).

Спасылкі Д. Фридман, П. ван Ньювенхёйзен. Супергравитация и унификация законов физики // Успехи физических наук, 1979, том 128, вып. 1.

Катэгорыя:Навуковыя тэорыі Катэгорыя:Тэорыя поля Катэгорыя:Фізіка за межамі Стандартнай мадэлі