Эдуар Глісан (, , Сент-Мары, Марцініка — , Парыж) — марцінікскі пісьменнік, паэт і літаратурны крытык. Лічыцца адным з самых уплывовых карыбскіх пісьменнікаў. У сваіх працах ўздымаў пытанне посткаланіяльнай ідэнтычнасці і тэорыі культуры.
Вучыўся ў ліцэі Шэльшэра, выпускніком якога таксама былі Эме Сезэр і Франц Фанон. Там пазнаёміўся з Леонам Дама, разам з якім яны пазней далучыліся да Леапольда Сенгора, будучага прэзідэнта Сенегала, і сфармулявалі канцэпцыю негрыцюду.
У 1946 годзе атрымаў стыпендыю французскага ўрада і пераехаў у Парыж, дзе вывучаў філасофію, этналогію і літаратуру. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Сарбоне. У пачатку 1950-х гадоў апублікаваў свае першыя паэтычныя творы. У 1958 годзе атрымаў прэмію Ренода за свой першы раман La Lézarde. Быў удзельнікам антыкаланіяльнага руху, з-за чаго з 1961 па 1965 яму быў забаронены выезд з Францыі. У 1965 годзе вярнуўся на Марцініку і заснаваў Інстытут марцінікскіх даследаванняў. З 1980 да 1988 года працаваў галоўным рэдактарам «Кур’ера ЮНЕСКА». З 1995 па 2007 год быў прафесарам французскай літаратуры ва Універсітэце Нью-Ёрка.
За сваё жыццё напісаў восем раманаў і адзінаццаць паэтычных зборнікаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Вест-Індыі Катэгорыя:Паэты Вест-Індыі Катэгорыя:Пісьменнікі Марцінікі Катэгорыя:Паэты Марцінікі