Глухая Вільва — рака ў Пермскім краі Расіі, левы прыток Язьвы (басейн Камы). Даўжыня 234 км, плошча басейна 1740 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Урала, цячэ на паўночным захадзе па забалочанай раўніне. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе ў красавіку — пачатку траўня, паводкі летам і восенню. Замярзае ў лістападзе, пачатак крыгалома ў другой палове красавіка — пачатку траўня.

Катэгорыя:Рэкі Пермскага края