Разня ў Срэбраніцы (, таксама генацыд у Срэбраніцы)http://www.icty.org/x/cases/krstic/tjug/en/krs-tj010802e.pdfDecision Enacting the Law on the Center for the Srebrenica-Potocari Memorial and Cemetery for the Victims of the 1995 Genocide Texts adopted — Thursday, 15 January 2009 — Srebrenica — P6_TA(2009)0028Parliament of Canada’s Bill C-533 in honor of Srebrenica Genocide Remembrance  — адна з самых вядомых і крывавых падзей грамадзянскай вайны ў Югаславіі 1991—1995 гадоў (гл. Вайна ў Харватыі і Баснійская вайна). У 1995 годзе тут былі забітыя больш за сем тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў. Гэта было самае маштабнае масавае забойства ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайныnashaniva.by.

Ход падзей Срэбраніцкі анклаў, населены пераважна баснійцамі-мусульманамі, быў абвешчаны Саветам бяспекі ААН у красавіку 1993 года «зонай бяспекі», у маі 1993 года СБ ААН «зонай бяспекі» абвешчаны баснійскі анклаў Жэла.

Армія баснійскіх сербаў патрабавала ад мусульман здаць зброю і здацца самім. Малалікія і слабаўзброеныя нідэрландскія міратворцы ААН не былі ў стане супрацьстаяць націску.

Срэбраніцкі анклаў быў узяты корпусам «Дрына» арміі баснійскіх сербаў 11 ліпеня 1995 года. На працягу некалькіх дзён каля 25000 баснійскіх мусульман, большасць з якіх складалі жанчыны, дзеці і старыя, былі выгнаны, загружаны сіламі боснійских сербаў у перапоўненыя аўтобусы і вывезены на тэрыторыі, якія кантраляваліся баснійскімі мусульманамі. Аднак шматлікія баснiйскія мужчыны-мусульмане Срэбраніцы не змаглі пакінуць гэты раён, яны былі ўзяты ў палон, утрымліваліся ў жорсткіх умовах, а затым забітыя. Да 19 ліпеня 1995 ліпеня сербскія баевікі забілі звыш 7000 бяззбройных баснійскіх мужчын і хлопчыкаў ва ўзросце ад 13 да 77 гадоўInternational Tribunal for the Prosecution of Persons Responsible for Serious Violations of International Humanitarian Law Committed in the Territory of Former Yugoslavia since 1991.Case No. IT-98-33-T, p 179 «The Trial Chamber concluded that almost all of those murdered at the execution sites were adult Bosnian Muslim men and that up to 7000-8000 men were executed».

Сербы пачалі штурм Жэпы праз два дні пасля падзення Срэбраніцы і змаглі заняць горад 25 ліпеня. У выніку штурму баснійцы страцілі забітымі каля 70 чалавек. Параненыя і грамадзянскія асобы былі эвакуіраваны ў Сараева і Кладань, а паўтары тысячы ваеннапалонных пасля абменены на сербаў. Палкоўнік Аўда Паліч знік без вестак 27 ліпеня 1995 года падчас перамоў аб умовах капітуляцыі жэпскага гарнізона.

Пасля падзення Срэбраніцы і Жэпы НАТА прыняло праграму бамбардзіроўкі сербскіх цэляў і пад пагрозай прымянення сілы прадухіліла напад сербаў на іншую «зону бяспекі» — Гораждзе. У далейшым аперацыя НАТА «Абдуманая сіла», а таксама шэраг наступальных аперацый харватаў і баснійцаў-мусульман прадвызначылі заключэнне Дэйтанскіх пагадненняў і спыненне вайны.

Расследаванне Самым першым асуджаным Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі па срэбраніцкай справе стаў найміт 10-га дыверсійнага атрада Дражэе Эрдэмавіч, прысуджаны ў лістападзе 1996 года да пяці гадоў пазбаўлення волі. Аднак Эрдэмавіч пасля трох з паловай гадоў зняволення быў вызвалены; на падставе яго паказанняў у жніўні 2001 года быў асуджаны генерал Радзіслаў Крстыч — адзін з высокапастаўленых афіцэраў войска баснійскіх сербаў.

У 2003 годзе адказнасць за масавыя забойствы мірнага баснійскага насельніцтва была афіцыйна прызнаная ўладамі Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны. У 2010 годзе парламент Сербіі таксама асудзіў разню.

У студзені 2007 года Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Гаазе кваліфікаваў дзеянні сербаў як генацыд. У сваю чаргу, у студзені 2009 года Еўрапейскі парламент абвясціў 11 ліпеня «днём памяці генацыду ў Срэбраніцы».

Родныя ахвяр падалі ў суд на Нідэрланды. Гаагскі трыбунал у 2014 годзе прызнаў адказнасць Нідэрландаў за высылку з базы міратворцаў ААН 350 мужчын 13 ліпеня 1995 года, нягледзячы на тое, што галандскія вайскоўцы ведалі, што тых могуць забіцьeuronews.com.

У 2016 годзе былы палітычны лідар баснійскіх сербаў Радаван Караджыч прысуджаны да 40 гадоў турмы за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас баснійскай вайны. Ён, у прыватнасці, быў прызнаны вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы. Па выніках разбору суд усклаў на Караджыча адказнасць за забойства, захоп закладнікаў і прымусовае перасяленне жыхароў.

У лістападзе 2017 года Гаагскі трыбунал прысудзіў былога генерала арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіча да пажыццёвага зняволення, прызнаўшы яго вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці.

Спасылкі Srebrenica And the Politics of War Crimes «Report of the Secretary-General pursuant to General Assembly resolution 53/35—The fall of Srebrenica», United Nations A/54/549 (15 November 1999) (application/pdf, 891904 bytes) ICTY judgement in its case against Krstic, красавік 2004 NIOD report  — Даследаванне нідэрландскага ўрада Срэбраніцкай разні, красавік 2002 Updated list of 8,373 Bosniaks killed or missing from Srebrenica Federal Commission for Missing Persons ''The Events in and around Srebrenica between 10th and 19 July 1995 The uncensored version of the Bosnian execution video—Warning: shocking content! Операция Сребреница 1:01:28 167.23Mb (Дакументальныя здымкі Войска Республике Српске ў перыяд узяцця Срэбраніцы ў ліпені 1995 года) Srebrenica 1/2 и Srebrenica 2/2 Eksodus i deportacija Žepljaka Жепа-Сараево-Кладань 25-26 июля 1995, Жепа-Кладань-Сараево 26 июля 1995, рэпартаж тэлебачання Харватыі і БіГ, Рэпартаж CNN аб падзенні Жэпы) Сайт аб злачынствах супраць сербаў у Срэбраніцы і яе наваколлі Пайменны спіс 3287 сербскіх ахвяр у Срэбраніцы

Катэгорыя:Масавыя забойствы Катэгорыя:Баснійская вайна Катэгорыя:Канфлікты Катэгорыя:Генацыд