Э́двард Джэ́ймс Ко́рбет () або папросту Джым Ко́рбет (; 25 ліпеня 1875 — 19 красавіка 1955 гг.) — брытанскі паляўнічы, пісьменнік і натураліст, арганізатар аховы драпежных жывёлін.

Біяграфія Эдвард Джэймс Корбет нарадзіўся ў горадзе Наініталь на поўначы Індыі ў сям'і паштовага службоўца. Яго бацька Вільям Крыстафер Корбет памёр, калі Джыму было толькі 4 гады. Маці Мэры Джэйн Корбет была вымушана самастойна гадаваць 13 дзяцей. Ужо ў дзяцінстве Джым рыхтаваўся да таго, каб стаць знакамітым паляўнічым, вывучаў лес, знаёміўся з раслінамі і жывёламі. У 19 гадоў Джым скончыў школу і перайшоў на працу на чыгунку. Пазней працаваў як журналіст і грамадскі дзеяч. Удзельнічаў у Першай і Другой Сусветных войнах.

Большую частку жыцця правёў у Наініталі. У 1947 г. перасяліўся ў Кенію, дзе займаўся пісьменніцкай і дабрачыннай дзейнасцю. Памёр 19 красавіка 1955 г. у Ньеры.

Паляўнічы Праславіўся як паляўнічы на леапардаў і тыграў-людаедаў. У 1907 г. забіў тыгра, якога ў Кумаоне абвінавачвалі ў 436 задакументаваных чалавечых смерцях. Да 1938 г. знішчыў 33 тыгры і некалькі леапардаў.

Літаратурная дзейнасць Джым Корбет апублікаваў некалькі дакументальных і мастацкіх літаратурных прац: Jungle Stories. Privately Published 1935 Man-Eaters of Kumaon. Oxford University Press, Bombay 1944 The Man-eating Leopard of Rudraprayag. Oxford University Press, 1947 My India. Oxford University Press, 1952 Jungle Lore. Oxford University Press, 1953 The Temple Tiger and more man-eaters of Kumaon. Oxford University Press, 1954 Tree Tops. Oxford University Press, 1955

Найбольшым поспехам карысталася яго кніга «Людаеды Кумаона» (Man-Eaters of Kumaon). Яна стала асновай для аднайменнага галівудскага фільма, знятага ў 1948 г.

Грамадская дзейнасць Пасля I Сусветнай вайны Джым Корбет купіў фотакамеру і заняўся здымкамі дзікай прыроды. Асаблівую сенсацыю выклікалі яго рэпартажы аб жыцці драпежнікаў, якія звычайна вялі схаваны ад чалавека лад жыцця. У 1930-ых гг. Корбет пачаў чытанне лекцый аб прыродзе Індыі, захаванні яе асаблівай фаўны. Па яго ініцыятыве былі створаны два грамадскіх аб'яднання, якія займаліся пошукам сродкаў для арганізацыі аховы прыроды. У Кеніі распрацаваў сістэму мер абароны карэнных жыхароў і хатняй жывёлы ад драпежнікаў.

Памяць У гонар Джыма Корбета быў названы адзін з найстарэйшых азіяцкіх нацыянальных паркаў, створаных на тэрыторыі сучаснага Утаракханда. У Каладхунгі (прыгарад Наініталя) дзейнічае музей Джыма Корбета.

Зноскі

Спасылкі Jim Corbett — Biography Jim Corbett of the Corbett National Park JASON BELLOWS, A LARGE-HEARTED GENTLEMAN Prasanta Das, Jim Corbett's ‘Green’ Imperialism On Jim Corbett and his Kenyan connection

Корбет Корбет Корбет