Гілі-Траванган () — востраў у архіпелагу Гілі. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Ламбок.

Востраў мае вулканічнае паходжанне, даволі нізкі. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 2,54 км у даўжыню. Найбольшая шырыня - 1,7 км. Берагі пясчаныя. Пляжы Гілі-Траванган лічацца аднымі з найпрыгажэйшых у свеце. Востраў атачаюць каралавыя рыфы. Клімат субэкватарыяльны пасатны.

У 2010 г. на Гілі-Траванган жыло каля 700 чал., пераважна сасакі, балійцы, яванцы, арабы. Злучаны паромнымі пераправамі з астравамі Ламбок і Балі. Аснова мясцовай эканомікі — турызм.

Спасылкі Агульная інфармацыя для турыстаў Даведнік для вандроўнікаў аб астравах Гілі Карта Гілі-Траванган

Гілі Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна