Аставі́ты — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 16 км у напрамку на поўнач ад горада Браслаў. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні 0,41 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,2 м. Плошча вадазбору 2,5 км². Аб’ём вады 0,51 млн. м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 5—10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, на ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно плоскае, амаль цалкам выслана сапрапелем, каля ўсходніх і паўднёва-ўсходніх берагоў — вузкая пясчаная паласа. Возера эўтрофнае з прыкметамі дыстафіравання. Зарастае. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Снуды.
У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, лешч, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура Мыслівец І. А. Астравіты //
Спасылкі Астравіты
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі