Сяргей Новік (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера З 2010 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». Сезон 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе быў іграком асновы. У пачатку 2013 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у складзе якой дэбютаваў у Вышэйшай лізе. У жніўні 2013 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан»Журов, Новик и Мороз пополнили ряды «Нафтана», дзе выступаў пераважна за дубль, у аснове згуляў толькі ў адным матчы.

У сакавіку 2014 года стаў іграком «Віцебска»Новик подписал контракт с «Витебском». Прапусціўшы пачатак сезона, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні 2014 года, пасля прыходу ў клуб больш вопытных ігракоў, трапіў на лаўку і стаў толькі выхадзіць на замену. У кастрычніку 2014 кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны"Витебск" расстался с Дегтеревым и Новиком .

У красавіку 2015 года стаў іграком клуба «Смалявічы-СТІ»«Смолевичи-СТИ» подписали контракт с Новиком . Згуляўшы ў дзевяці матчах Першай лігі, у ліпені пакінуў клубНовик покинул «Смолевичи-СТИ» .

У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў». Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў клубФК «Барановичи» покинули 11 футболистов . У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАСЮАС пополнился очередным новичком , пакінуў яго ў лютым 2019 годаЮАС расстался с Новиком .

У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна». У красавіку 2020 года зноў стаў іграком «Баранавічаў». Пакінуў каманду ў красавіку 2021 года і неўзабаве далучыўся да «Астраўца», якому па выніках сезона 2021 дапамог перамагчы ў Другой лізе. У ліпені 2023 года пакінуў «Астравец».

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2021

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец