Эдвард Вернан (;  — ) — брытанскі адмірал, які камандаваў флотам падчас няўдалай вайны з іспанцамі (1739—1742).

Вернан актыўна ўдзельнічаў у парламенцкім жыцці Англіі з 1722 года да самай смерці. Ён быў адным з тых парламентарыяў, якія насуперак міралюбным памкненням урада Уолпала, раздулі эпізод з вухам Джэнкінса ў casus belli. Пасля абвяшчэнне вайны ён асабіста накіраваўся ў Вест-Індыю і авалодаў Партабела на панамскім узбярэжжы.

У 1741 годзе Вернан на 186 караблях з 27 000 маракоў аблажыў Картахену на паўднёваамерыканскім узбярэжжы. Гэта маштабная высадка (самая буйная за ўсё XVIII стагоддзе) пацярпела паражэнне: англічане былі разбіты іспанскім гарнізонам пад камандаваннем «паўчалавека» — аднавокага, аднарукага і кульгавага Бласа дэ Леса. Вестка пра паражэнне прымусіла Уолпала сысці ў адстаўку.

Вернан быў празваны маракамі «старым Грогам» за тое, што нязменна насіў фаевы камзол (). Каб пазбегнуць п’янства на караблях ён загадаў разводзіць ром вадой з лімонным сокам (як потым высвятлілася, які таксама прадухіляў захворванне цынгой). Так нарадзіўся новы напой, названы ў гонар адмірала грогам.

Брат Джорджа Вашынгтона, які служыў пад кіраўніцтвам Вернана, назваў яго імем сямейнае памесце Маўнт-Вернан.

Цікавыя факты Фінскі піўны канцэрн «Fyynikki» выпускае марку піва «Amiraali», на этыкетках якой намаляваны адмірал.

Спасылкі Біяграфія на сайце Каралеўскага музея флоту

Катэгорыя:Адміралы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Удзельнікі вайны за аўстрыйскую спадчыну