— цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Сіга.

Горад прылягае непасрэдна да Кіёта і звязаны з Кіёта адзінай сістэмай метро.

Статус горада Оцу атрымаў 1 кастрычніка 1898.

Горад знаходзіцца на паўднёвым беразе самага вялікага возера Японіі — возера Біва, вакол якога размешчана прэфектура Сіга.

Горад знакаміты храмам Міі-дэра будыйскай школы Тэндай.

У горадзе Сакамато ў складзе Оцу знаходзіцца знакамітая сінтаісцкая кумірня Хіёсі-тайся.

Над горадам размешчана гара Хіэй з храмам Энраку-дзі будыйскай школы Тэндай.

Цікавыя факты У 1891 годзе ў Оцу адбылася спроба замаху на жыццё цэсарэвіча Мікалая Аляксандравіча (пасля Мікалая II), вядомая як Інцыдэнт у Оцу.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады прэфектуры Сіга Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Японіі Катэгорыя:Цэнтральныя гарады Японіі