— прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ніігата.
Ніігата — адна з найбуйнейшых прэфектур Японіі, у ёй размяшчаецца найбольшая ў Японіі колькасць сінтаісцкіх свяцілішчаў. Яна з'яўляецца радзімай самурайскага заступніка Уэсугі Кэнсіна. Сучасная Ніігата вядомая сваімі папулярнымі горналыжнымі курортамі (Мёко).
Геаграфія Ніігата мае выхад да Японскага мора. Яе тэрыторыя перасечана горамі, асабліва высокімі на межах з іншымі прэфектурамі. Да прэфектуры адносіцца астравы Садо і Авасіма. Ніігата размешчана ў адной з найбольш небяспечных сейсмічных зон. Тэрыторыя прэфектуры адпавядае гістарычнай правінцыі Этыго.
Адміністрацыйны падзел У прэфектуры размешчана 20 гарадоў і 10 паветаў (7 пасёлкаў і 4 сёлы).
Гарады Агана; Гасэн; Дзёэцу; Ітаігава; Камо; Касівадзакі; Мінаміўанума; Міцукэ; Муракамі; Мёко; Нагаока; Ніігата (цэнтр); Одзія; Садо; Сандзё; Сібата; Тайнай; Такаматы; Уанума; Цубамэ.
Пасёлкі і села Пасёлкі і сёлы паводле паветаў: Івафунэ; Авасімаўра; Сэкікава; Карыва; Карыва; Кітакамбара; Сэйро; Кітаўанума Кавагуты; Мінамікамбара; Тагамі; Мінаміўанума; Юдзава; Накаўанума; Цунан; Нісікамбара Яхіка; Санто Ідзумадзакі; Хігасікамбара Ага.
Сімволіка Першая эмблема прэфектуры была прынята 23 жніўня 1963 года. Яна ўяўляе сабой акружнасць, якая перарываецца стылізаваным сімвалам катаканы . Сцяг прэфектуры быў прыняты таксама 23 жніўня 1963 года. Новая эмблема была зацверджана 27 сакавіка 1992 года. Хваля, намаляваная на эмблеме, сімвалізуе патэнцыял для бязмежнага развіцця прэфектуры.
Кветкай прэфектуры 23 жніўня 1963 гады абралі цюльпан Геснера, дзікай кветкай — прымулу (primula modesta, 1 сакавіка 2008), дрэвам — японскую камелію (27 жніўня 1966), а птушкай — чырвонаногага ібіса (13 верасня 1965).
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі Катэгорыя:Цюбу