Абдысатдар Казы, (таксама вядомы як Абду-с-Саттар Казы; , гады нараджэння і смерці невяд.У некаторых крыніцах указваюцца гады жыцця: 1791—1880) — туркменскі паэт другой паловы XIX стагоддзя.

Біяграфія Паходзіў з племені Махтум, скончыў медрэсэ, быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Сем гадоў служыў шарыяцкім суддзёй — кадзі — у Хіве.

Творчасць Абдысатдар Казы з’яўляецца аўтарам паэмы «Җеннама» (Jeňnama), напісанай архаічнай мовай у форме маснаві. Яна ўтрымлівае каля 2200 радкоў. Такім чынам, твор быў адрасаваны вузкаму колу чытачоў, бо шырокая публіка ўхваляла кароткія формы паэзіі. Паэт апеў герааізм туркменаў у вайне супраць пярсідскіх захопнікаў ды апісаў падрабязнасці бітваў пад Кара-Кала (1858) і Мары (1861). Адзін з яе галоўных герояў — хан такінцаў Нур-вердзі, які ваяваў з Джафар-кулі-ханам за валоданне Мервскім аазісам. Таксама распавядаецца аб саюзніках ды праціўніках Нур-вердзі-хана, аб войнах Каўшут-хана з пярсідскім войскам Хамзы Мірзы Хішмет-ад-Даўле.

Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Шарыяцкія суддзі