Іаган Георг Гмелін (—) — нямецкі прыродазнавец, урач, батанік, этнограф, падарожнік, даследчык Сібіры і Урала, ад’юнкт хіміі і натуральнай гісторыі Пецярбургскай Акадэміі навук (30 жніўня 1727), прафесар з 22 студзеня 1731 па 1 студзеня 1748 года, сапраўдны член Пецярбургскай Акадэміі навук. Натураліст акадэмічнага атрада Вялікай Паўночнай экспедыцыі.

Па выніках даследаванняў у Сібіры, у 1747—1759 гадах, былі выдадзеныя 4 тамы кнігі «Флора Сібіры», дзе дадзены апісанні 1178 відаў раслін. У 1751—1752 гадах выйшла «Падарожжа па Сібіры» ў чатырох тамах на нямецкай мове.

Акадэмік і ганаровы член Стакгольмскай акадэміі навук.

Дзядзька Самуіла Готліба Гмеліна (Гмелін-малодшага), вандроўцы-натураліста, і Іагана Фрыдрыха Гмеліна, прафесара медыцыны ў Цюбінгене і Гётынгене.

Спасылкі

Катэгорыя:Батанікі Расіі Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Географы Расіі Катэгорыя:Падарожнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Этнографы Расіі Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Даследчыкі Сібіры Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук