Леапольд Гмелін (; , Гётынген — , Гайдэльберг) — нямецкі хімік.

Біяграфія Нямецкі хімік Леапольд Гмелін нарадзіўся ў Гётынгене ў сям’і вядомага хіміка і ўрача Іагана Фрыдрыха Гмеліна. Вучыўся ў Цюбінгенскім і Гётынгенскі універсітэтах; у 1812 атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1813 да 1851 працаваў у Гайдэльбергскім універсітэце; з 1817 — прафесар медыцыны і хіміі.

Навуковая дзейнасць Леапольд Гмелін вядомы перш за ўсё як аўтар даведачнага выдання «Кіраўніцтва па тэарэтычнай хіміі» (), у якім былі выкладзены ўсе вядомыя ў той час вопытныя дадзеныя па арганічнай і неарганічнай хіміі. Першае выданне даведніка (т. 1-2) выйшла ў 1817—1819 гг. Частка гэтага даведніка, прысвечаная неарганічнай хіміі, пасля неаднаразова перавыдавалася. Апошняе — восьмае — выданне, публікацыя першых тамоў якога пачалася ў 1924, з’яўляецца найбольш поўным з усіх даведнікаў па неарганічнай хіміі.

Эксперыментальныя працы Гмеліна адносяцца ў асноўным да неарганічнай хіміі.

У 1818 годзе Гмелін устанавіў, што солі літыя афарбоўваюць бясколернае полымя ў кармінава-чырвоны колер.

У 1822 годзе шляхам акіслення жоўтай крывянай солі хлорам атрымаў чырвоную крывяную соль K3[Fe(CN)6]. Раней гэта рэчыва называлі соллю Гмеліна ці чырвонай фарбавальнай соллю. Раствор гэтай солі ў рэакцыі з солямі Fe2+ дае рэчыва, афарбаванае ў інтэнсіўны сіні колер, названае турнбулевай сінню.

У 1824 годзе вылучыў з жоўці глікахолевую кіслату, у 1826 годзе сумесна з  — фермент панкрэатын.

Адным з вучняў Гмеліна ў Гейдэльбергскім універсітэце быў Ф. Вёлер; менавіта Гмелін параіў Вёлеру, які абараніў дысертацыю па медыцыне, заняцца эксперыментальнай хіміяй пад кіраўніцтвам Ё. Берцэліуса.

Літаратура Волков В. А., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: ВШ, 1991. — 656 с.

Меншуткин Н. А. Очерк развития химических воззрений. — СПб, 1888. — 394 с.

Катэгорыя:Хімікі Германіі