Гі Стэфан Эсамэ (; нар. , , Камерун) — камерунскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выступаў за розныя клубы ў Паўднёвай Амерыцы і Еўропе. З 2008 года гуляў за грозненскі «Церак». У сезоне 2012/2013 выступаў у Парагваі.

У ліпені 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман». Некаторы час выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але неўзабаве стаў гуляць як атакуючы паўабаронца, замяніўшы на гэтай пазіцыі траўміраванага Івана Дзенісевіча. Хутка стаў адным з лепшых ігракоў гродзенскага клуба. У двух турах запар, 27 кастрычніка і 2 лістапада, забіў па голу, прынёс тым самым перамогі над БАТЭ (1:0) і мінскім «Дынама» (2:1), што дапамагло «Нёману» заняць выніковае чацвёртае месца.

У снежні 2013 года стаў іграком казастанскага клуба «Атырау»Ги Эссаме подписал контракт с "Атырау". У складзе «Атырау» адразу стаў іграком асновы. У ліпені 2014 года на правах арэнды перайшоў у «Астану»Стефан Ги Эссаме переходит в «Астану». У складзе сталічнага клуба стаў чэмпіёнам Казахстана. У сезоне 2015 вярнуўся ў «Атырау». У студзені 2017 года стала вядома, што Эсамэ пакінуў казахстанскі клуб.

Міжнародная кар’ера Згуляў у двух матчах за зборную Камеруна.

Дасягненні Чэмпіён Казахстана: 2014

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі зборнай Камеруна па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Астана Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Асунсьён Катэгорыя:Ігракі ФК Насьяналь Асунсьён Катэгорыя:Ігракі ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад (2007) Катэгорыя:Ігракі ФК Баавішта Катэгорыя:Ігракі ФК Жуэ-ле-Тур Катэгорыя:Ігракі ФК Спартыва Лукенья