Станіслаў Сазановіч (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года перайшоў у арэнду ў «Гомель», які на той час гуляў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2010 быў выкуплены гомельскім клубам. У 2011 годзе гуляў за дубль «Гомеля», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы.
У сезоне 2013 вярнуўся з арэнды і стаў іграком асновы «Гомеля». Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Кандрацьевым.
У студзені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»Сазонович и Хаткевич продолжат карьеру в «Нафтане». У «Нафтане» гуляў галоўным чынам за дубль, за аснову згуляў у 5 матчах, дзе найчасцей выкарыстоўваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.
У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Гомель»Сазонович вернулся в "Гомель". Неўзабаве замацаваўся ў складзе ў якасці асноўнага правага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі"Гомель" продлил контракт с Сазоновичем. Па выніках сезона 2015 «Гомель» зноў апынуўся ў Першай лізе, тым не менш Станіслаў паўторна падоўжыў пагадненне з клубамСтанислав Сазонович продлил контракт с "Гомелем" і па выніках сезона 2016 дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сезоне 2017 заставаўся асноўным правым абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2018 года пакінуў «Гомель»"Гомель" объявил о расставании с Сазоновичем і неўзабаве далучыўся да складу дэбютаната беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы»Сазонович пополнил ряды "Смолевичей". Стаў іграком стартавага складу, у жніўні і верасні 2018 года не гуляў з-за траўмы.
У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»Сазонович пополнил ряды "Городеи", дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У верасні 2020 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»Сазонович сменил "Городею" на "Белшину", дзе таксама стаў іграком асновы. У снежні 2020 па заканчэнні кантракта пакінуў бабруйскі клубКовалевский, Охремчук и Сазанович покинули ФК "Белшина".
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»Станислав Сазонович продолжит карьеру в "Арсенале". Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2010, 2016, 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 (1) Д3 Зорка-БДУ 10 0 2010 (2) Д2 Гомель 9 1 2011 дубль Гомель 30 3 2012 Д2 Ведрыч-97 25 1 2013 Д1 Гомель 19 0 2014 (1) Д1 Нафтан 5 0 2014 (2) Д1 Гомель 12 0 2015 Д1 Гомель 22 0 2016 Д2 Гомель 23 1 2017 Д1 Гомель 29 0 2018 Д1 Смалявічы 19 1 2019 Д1 Гарадзея 22 1 2020 (1) Д1 Гарадзея 16 0 2020 (2) Д1 Белшына 6 1 2021 Д2 Арсенал 30 4 2022 Д1 Арсенал 27 2
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск